Здароўе

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

«Амікрон» і ігнараванне масачнага рэжыму далі вынік — у беларускіх паліклініках неверагодная колькасць людзей з сімптомамі кавіду намагаецца трапіць да тэрапеўтаў. Нагадаем, ўчора афіцыйная статыстыка паказала чарговы рэкорд па колькасці захварэлых за суткі — 2387.

Чытачы паведамляюць, што праблемы пачаліся яшчэ перад выхаднымі.

«На тры кабiнеты ў пятніцу было чалавек 50-60 у чарзе. Сядзяць адзiн на адным, — піша чытач «Нашай Нівы» з Мінска, які наведваў у пятніцу 26-ую паліклініку. — Нiчога з мінулага года не змянiлася. Людзям прапануюць чакаць у актавай зале. Але туды iсцi нiхто не хоча: усе сядзяць пад дзвярыма i пiльнуюць чаргу. Атмасфера нервовая, бо чакаць трэба гадзiны 2-3».

А вось такая сітуацыя была ў сераду ў 9-й паліклініцы Мінска, адзначае чытачка.

«Трэба было дзве з паловай гадзіны чакаць прыёма з гатовым тэстам», — кажа жанчына.

З панядзелка выбухнула: амаль паўсюль дзясяткі чалавек чакаюць прыёму і тэстаў ПЛР. Вось што пішуць нашы чытачы.

«Восьмая паліклініка Мінска. Час 7:40, — паведамляе наш чытач і дасылае фота электроннага табло з чаргой. — Ужо на 9:34 у чарзе было каля 380 чалавек. Па маіх падліках, час чакання — каля шасці гадзін пры такой дынаміцы».

«Паліклініка 27-я горада Мінска, — кажа яшчэ адзін чытач. —Чарга людзей, у якіх тэмпература, у 9 раніцы ў інфекцыйны кабінет — на ўсе тры паверхі і на вуліцы — на даўжыню будынка. Людзі пешшу прыходзяць выклікаць доктара на дом для сябе і родных з высокай тэмпературай, таму што ў паліклініку датэлефанавацца нельга».

«Урач прымала вельмі хутка, пару хвілін на чалавека. Але тры гадзіны ў чарзе я прастаяла», — адзначае пацыентка 16-й паліклінікі Мінска.

«А вось такая чарга на ПЛР-тэст у 5-й паліклініцы. Час 10:30», — дасылае фота чытач. 

«Мама стаіць у чарзе каля 6-й паліклінікі ў Мінску. Людзі стаяць на вуліцы, лекар працуе з 9 раніцы, цяпер у чарзе 69 чалавек», — пішуць чытачы. І працягваюць дасылаць фота і відэа ў рэдакцыю.

Чарга каля пятай паліклінікі Мінска, піша чытачка. Кажа, што прыёму давялося чакаць тры гадзіны. «Прымае толькі тры доктара», — адзначыла яна.

Нават дзяржаўныя СМІ прызнаюць праблему. 

«Сярэдні час чакання ў чарзе ў паліклініцы ўжо перавышае 1,5 гадзіны. У 8-й гарадской паліклініцы (Першамайскі раён) за гадзіну на адным з участкаў былі прынятыя 24 чалавекі, але чарга не скарачаецца.

Сімптаматыка ў большасці пацыентаў падобная: высокая тэмпература, боль ў горле, мышачная слабасць. Сімптомы падыходзяць да новага штама каранавіруса «амікрон», — пішуць «Мінск-Навіны».

Праблема вялікіх чэргаў закранула не толькі Мінск. Аналагічная сітуацыя ў Брэсце, Гомелі і іншых абласных гарадах.

Праблема ёсць і ў невялікіх гарадах. Вось што піша чытач са Смалявічаў:

«1,5 гадзіны ў чарзе на вуліцы. І ўжо гадзіна ў чарзе ў памяшканні, — піша наш чытач. — Чарга рухаецца вельмі марудна. Людзі з тэмпературай, кашляюць. Камусьці, як мне, напрыклад, патрэбны дакумент ад доктара на ПЛР, бо без яго нельга пайсці на працу.

Некаторыя людзі праз нейкі час сыходзяць, а потым зноў вяртаюцца, што стварае канфліктныя сітуацыі. Некаторыя скардзяцца на тое, што ім, хворым, трэба стаяць на вуліцы на холадзе».

«Паліклінікі захлынаюцца». Што кажуць на гарачай лініі міністэрства аховы здароўя?

Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя і спытала, як патрапіць на прыём да ўрача.

«Не хапае спецыялістаў, шмат хто хварэе. Такая сітуацыя ўжо некалькі дзён у многіх паліклініках горада, — адказалі на гарачай лініі Міністэрства аховы здароўя. — У пятніцу ішлі званкі ад людзей, і сёння таксама. Мы перадаём скаргі, просьбы ў адміністрацыю паліклінікі, каб яны прынялі меры. Магу прапанаваць вам патэлефанаваць у Камітэт аховы здароўя. Ён курыруе ўсе паліклінікі».

У Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама адзначылі, што дактары не спраўляюцца:

«Вам патрэбная дапамога ці бальнічны? Ці што? Паліклінікі захлынаюцца. Не паспяваюць абслугоўваць насельніцтва. Я б гэтыя пытанні вырашала з загадчыцай паліклінікі, калі лепш падысці. Дамовіцца з ёй на пэўны час. Раніцай было шмат людзей. А цяпер паліклінікі тэлефануюць і кажуць, што на вуліцы нікога няма. Людзі ўжо ў будынку. Будзе лепш за ўсё, калі вы ўсё ж дамовіцеся з загадчыцай ці ў рэгістратуры, на які час вам можна прыйсці».

Афіцыйна. Чэргі ў Мінску рэгулююць у ручным рэжыме

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама ў ручным рэжыме рэгулюе прыём пацыентаў па кожнай паліклініцы», — пішуць «Мінск-Навіны».

Сітуацыю з чэргамі пракаментавала і старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан.

«Натуральна, гэта звязана з тым, што сёння першы працоўны дзень пасля выхадных, і на фоне росту захворвальнасці на ВРВЗ і каранавірус штама «амікрон», які таксама працякае ў большасці выпадкаў як вострая рэспіраторная інфекцыя, да адкрыцця нашых паліклінік у чырвоныя зоны звярнулася досыць вялікая колькасць людзей.

Зварот пацыентаў звязаны з наяўнасцю скаргаў і жаданнем здаць ПЛР-тэст. Вялікая просьба, калі вы сёння хочаце проста здаць тэст, адкладзіце гэта, калі ласка, на другую палову дня ці на заўтра—паслязаўтра».

«Амікрон», новы штам каранавіруса, вылучаецца сярод іншых вялікай заразнасцю — ён вельмі хутка распаўсюджваецца, адзін хворы можа заразіць да сотні.

Нядаўна Лукашэнка заявіў, што другі раз перахварэў «каронай», цяпер ужо якраз «амікронам». Ён выказаўся, што падтрымлівае нейкага вучонага, які прапанаваў, каб усе перахварэлі на «амікрон», і гэта «будзе як вакцына для нас».

«З майго пункту гледжання — ідэальная прапанова», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым сам Лукашэнка хваробу перанёс на нагах, працягваў праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы, людзі на іх былі без масак.

Чытайце таксама: «Столькі не было ніколі». У паліклініках робіцца нешта неймавернае, такі наплыў кавідных пацыентаў

Якія маскі абароняць ад надзвычай заразнага «амікрона»?

Каментары

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім5

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе2

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак24

Белчыгунка абвясціла зніжкі да 40%. Але трэба купіць квіток у апошні момант

Як аўтакаміс падманвае пры продажы машыны са Штатаў2

Жанчына крала адзенне ў мінскім ГЦ і прадавала ў іншай краіне2

На рэйсах Гродна — Мінск замест маршрутак з'явіліся вялікія аўтобусы3

У школе ў Пецярбургу павесілі фатаграфіі ўдзельнікаў Рускага добраахвотніцкага корпусу з надпісам «героі Расіі»10

Расія зноў стварае абменны фонд: грамадзяніна ЗША асудзілі на 15 гадоў за «збор даных для сістэмы генетычнага скрынінгу»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім5

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →