Грамадства

Доктар-інфекцыяніст на брыфінгу Мінздароўя: Калі вы па-наплявацельску ставіцеся да навакольных, родных, то можаце не насіць маскі

Пра гэта заявіў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч падчас брыфінгу Мінздароўя, адказваючы на пытанне, ці варта вярнуць масачны рэжым, або зрабіць больш жорсткімі меры.

Юрый Горбіч, скрыншот відэа брыфінгу Мінздароўя

«Калі мы гаворым пра масачны рэжым, то гэтая тэма мусіруецца каторы раз, то наша пазіцыя абсалютна адназначная і гучыць так: у сітуацыі, калі ідзе распаўсюджванне віруса, які з'яўляецца абсалютна заразным, а «амікрон» адзначна высоказаразны, то з гледзішча адказнага чалавека, так, маскі мы носім па адной простай прычыне — гэта змяншае небяспеку мне, як чалавеку, які можа служыць крыніцай заражэння для навакольных. У меншай ступені абараняе мяне, чым навакольных.

І зразумела, калі мякка адносімся, прабачце за гэта слова, па-наплявацельску, да навакольных, ніякім чынам не думаем пра навакольных людзей — родных, блізкіх, якія адносяцца да катэгорый рызыкі, то так, можна не насіць маскі.

Але па-мойму, у нашай краіне, зроблена ўсё, каб людзям пра гэта нагадаць. Нават пры ўваходзе туды, дзе мы знаходзімся (Белпрэсцэнтр), вісіць просьба аб неабходнасці насіць маску. Па-мойму, гэтая просьба вісіць пры ўваходзе ў любую краму, калі не падводзіць памяць».

Што да мераў да тых людзей, што не носяць маскі, то Юрый Горбіч адказаў:

«Як зрабіць больш жорстка (меры)? Прымушаць, саджаць, кнутом біць? Розгамі? З майго гледзішча, людзі, якія ў стане разумець, несці адказнасць, на мой погляд, людзі, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, маюць высокі ўзровень ай-к'ю і высокі ўзровень развіцця, яны разумеюць, што гэта трэба. Усім астатнім, якім напляваць на навакольных, то, на жаль, мы нічога тут не зробім», — рэзюмаваў спецыяліст.

Нагадаем, што ў кастрычніку ў краіне пачалася абсурдная, насуперак сусветнаму досведу, барацьба з заклікамі насіць маскі: налепкі з такой рэкамендацыяй паздымалі з грамадскага транспарту, гандлёвых цэнтраў, іншых публічных месцаў.

З санітарных норм і правілаў, якія тычыліся супрацьдзеяння кавіду, выключаны пункт, што ўступіў у сілу з 9 кастрычніка, які абавязваў фізічных асоб пры наведванні аб'ектаў, арганізацый насіць маску і прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі. Тое ж тычылася пасажыраў грамадскага транспарту.

Адбылося гэта пасля заяваў галоўнага кавід-дысідэнта краіны. На нарадзе Лукашэнка раскрытыкаваў міністраў аховы здароўя і ўнутраных спраў за прымус і кантроль за абавязковым нашэннем масак. «Вам што, няма чым займацца? — спытаў ён у Кубракова. — Вы чаму закон парушаеце? У нас няма закона такога… Бачыце, людзей яны пачалі штрафаваць. Хто вам даў права на гэта?»

Варта зазначыць, што нядаўна Лукашэнка заявіў, што другі раз перахварэў на «карону», цяпер ужо якраз на «амікрон». Ён выказаўся, што падтрымлівае нейкага вучонага, які прапанаваў, каб усе перахварэлі на «амікрон», і гэта «будзе як вакцына для нас». «З майго пункту гледжання — ідэальная прапанова», — сказаў два тыдні таму Лукашэнка.

Пры гэтым сам Лукашэнка хваробу перанёс на нагах, працягваў праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы, людзі на іх былі без масак.

Чытайце таксама:

«Так, распараджэнне адміністрацыі прыйшло». У Мінску масава здымаюць аб'явы пра масачны рэжым

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму прыбралі налепкі пра масачны рэжым

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць