Эканоміка

У Meta праблемы. Акцыі кампаніі Цукерберга ў чацвер рэкордна ўпалі

3 лютага акцыі кампаніі Meta (былы Facebook) абваліліся на 26%, а яе рыначны кошт упаў больш чым на 230 мільярдаў даляраў. Гэта найвялікшае падзенне ў гісторыі карпарацыі.

Фота depositphotos.com.

Выданне New York Times прыводзіць шэсць прычын таго, чаму Meta апынулася ў цяжкай сітуацыі.

Новых карыстальнікаў больш не будзе

Раней колькасць юзераў Facebook увесь час расла, але тое — у мінулым. Больш за тое, сацсетка нават губляе карыстальнікаў — за чацвёрты квартал мінулага года іх паменела прыкладна на паўмільёна. Магчыма, гэта значыць, што Facebook дасягнуў пікавай для сябе колькасці юзераў.

Дзеянні Apple абмяжоўваюць кампанію Цукерберга

Увесну Apple прэзентавала абнаўленне сваёй аперацыёнкі, якое дае магчымасць карыстальнікам дазваляць (ці не дазваляць) праграмам накшталт Facebook маніторыць сваю анлайн-актыўнасць. Цяпер такія праграмы павінны асобна прасіць у карыстальнікаў дазвол на тое, каб сачыць за імі ў анлайне, і не ўсе з іх на гэта здольныя. Праз гэта Facebook атрымлівае менш інфармацыі пра юзераў, і гэта робіць больш цяжкім стварэнне таргетаванай (адраснай) рэкламы, а гэта адзін з галоўных шляхоў заробку для кампаніі.

Google забірае сабе анлайн-рэкламадаўцаў

Праз дзеянні Apple рэкламадаўцы атрымліваюць менш інфармацыі пра паводзіны карыстальнікаў, таму яны сыходзяць з Facebook на іншыя платформы, у асноўным на Google. Тыя не так моцна, як Meta, залежаць ад абмежаванняў Apple і выкарыстоўваюць для сваёй рэкламы нашмат больш інфармацыі з іншых крыніц.

У дадатак, Google мае пагадненне з Apple, згодна з якім Google з’яўляецца стандартным пошукавікам у інтэрнэт-браўзеры Apple. Гэта азначае, што кантэкстная рэклама ад Google узнікае на старонцы больш разоў і рэкламадаўцы атрымліваюць больш інфармацыі, што магла б быць для іх карыснай.

Перамагчы TikTok пакуль не атрымліваецца

Мабільная праграма TikTok, куды гледачы загружаюць кароткія відэа, ужо даўно спаборнічае за карыстальнікаў з сацсеткай Instagram (належыць кампаніі Meta). У Instagram вырашылі запусціць аналагічны прадукт — Reels, і ён стартаваў паспяхова.

Але ж Reels не здольны прыносіць Instagram столькі ж грошай, як іншыя атрыбуты сацсеткі — сторыс і галоўная стужка, бо ў Reels людзі часцей прапускаюць відэарэкламу. Таму чым больш кампанія разлічвае на гэты прадукт, тым менш грошай ёй прыносіць сацсетка.

Праект Метасусвету не акупляецца

За апошні год Цукерберг выдаткаваў больш за 10 мільярдаў даляраў на распрацоўку віртуальнага Метасусвету, а ў будучыні плануе нарасціць гэтыя інвестыцыі. Але ж пакуль няма прыкмет, што яны акупяцца. Віртуальная рэальнасць пакуль застаецца надта вузкай нішай, і прылады для яе яшчэ не набралі папулярнасці.

Цукерберг хоча, каб людзі верылі ў яго бачанне Метасусвету. Але хто ведае, ці не падводзіць яго інтуіцыя ў гэтым пытанні, ці не акажуцца мільярды даляраў выкінутымі на вецер.

У Meta праблемы з антыманапольным заканадаўствам

Кампанію чакаюць шматлікія расследаванні таго, ці дзейнічала яна ў антыканкурэнтнай манеры на рынку сацсетак. Цукерберг настойвае, што Meta — не манапаліст і што ў сферы існуе беспрэцэндэнтная канкурэнцыя, у тым ліку з гігантамі накшталт TikTok, Apple і Google.

Але ж патэнцыйныя юрыдычныя рызыкі ўскладняюць для кампаніі куплю новых актываў. Раней Facebook купіў Instagram і WhatsApp, і дзяржава, і грамадства паставіліся да гэтага спакойна, але цяпер рэгулятары крытычна адсочваюць нават дробныя паглынанні, якія плануе Meta.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць