Свет

FT: Пуцін і Макрон дамовіліся знізіць напружанне вакол Украіны, расійскія войскі з Беларусі выведуць

Пуцін і Макрон на сустрэчы ў Маскве 7 лютага дамовіліся знізіць напружанасць вакол Украіны з дапамогай вываду расійскіх войскаў з Беларусі пасля заканчэння супольных з Мінскам вучэнняў. Масква таксама паабяцала не пачынаць «ваенныя ініцыятывы» з-за Украіны.

Фота: Мінабароны Расіі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заключылі здзелку па зніжэнні напружання ў сітуацыі вакол Украіны, але ў Крамлі чакаюць адабрэння яе ўмоў з боку ЗША. Аб гэтым піша The Financial Times са спасылкай на свае крыніцы.

Пуцін і Макрон дасягнулі пагаднення наконт таго, што Расія не будзе прадпрымаць новых «ваенных ініцыятыў», піша выданне са спасылкай на французскіх афіцыйных асоб. Акрамя таго, Масква пагадзілася ўдзельнічаць у дыялогу наконт разгортвання ўласных узброеных сіл.

Прэзідэнт Расіі, па іх словах, таксама пагадзіўся вывесці з Беларусі «да 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў» [паводле ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі, іх значна меней], якія задзейнічаныя ў сумесных з Мінскам вучэннях «Саюзная рашучасць — 2022». Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на далейшых сустрэчах, на якіх плануецца заключыць пагадненне аб «структураваным дыялогу па пытаннях калектыўнай бяспекі», піша FT. Расія пакуль не пацвердзіла заключэнне здзелкі.

«Усе гэтыя пытанні патрабуюць згоды саюзнікаў Францыі па Еўрасаюзе і NATO, у першую чаргу, ЗША, — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, — Пакуль рана казаць аб чымсьці яшчэ».

Падчас прэс-канферэнцыі пасля перамоваў у Маскве ні Пуцін, ні Макрон не згадалі дасягнутыя пагадненні.

Разам з тым французскі прэзідэнт паведаміў аб тым, што Пуцін гатовы абмяркоўваць дээскалацыю сітуацыі вакол Украіны, піша РБК.

Па словах Макрона, неабходна сфармаваць канкрэтныя гарантыі бяспекі для ўсіх краін у рэгіёне — у тым ліку Расіі, Украіны і членаў Еўрасаюза. Такі крок, на яго думку, дазволіць дамагчыся стабільнасці і стварыць «новы парадак бяспекі».

Чытайце таксама: Макрон: Наступныя дні будуць вырашальнымі для Украіны, а незалежнасць Беларусі павінна быць захаваная

«Мы ўсведамляем сур'ёзнасць сітуацыі і надзённую неабходнасць у інтарэсах усіх бакоў знайсці шлях падтрымання міру і стабільнасці ў Еўропе», — заявіў прэзідэнт Францыі пасля перамоваў з Пуціным, дадаўшы, што «час яшчэ ёсць».

Пуцін заявіў, што шэраг прапаноў Макрона мог бы стаць часткай «асновы далейшых нашых сумесных крокаў», адзначыўшы пры гэтым, што падрабязна казаць пра іх яшчэ, магчыма, занадта рана, дадае РБК.

Афіцыйныя асобы ЗША, Францыі і іншых заходніх краін у апошнія месяцы кажуць аб рызыцы таго, што Расія ўварвецца ва Украіну. У Белым доме і Пентагоне мяркуюць, што Масква рыхтуе правакацыю, каб абгрунтаваць агрэсію супраць Кіева. Расійскі бок падобныя абвінавачванні адхіляе. «Расія ніколі першай ні на каго не нападала», — казаў Пяскоў.

На фоне напружання вакол Украіны паміж Масквой і Парыжам пачасціліся кантакты, Пуцін і Макрон цягам аднаго тыдня тройчы стэлефанаваліся для абмеркавання расійскіх гарантый бяспекі і магчымасці дээскалацыі — 28 і 31 студзеня, а таксама 3 лютага. Ужо 7 лютага прэзідэнт Францыі прыбыў у Маскву для асабістай сустрэчы з Пуціным, той адзначыў намаганні Парыжа па дээскалацыі напружанасці.

Перад сустрэчай Макрон казаў на недасяжнасць аднабаковых захадаў у гэтым пытанні з боку Масквы і заявіў, што варта «выбудоўваць механізмы і крокі для павышэння ўзаемнага даверу». На яго думку, мэтай Масквы з'яўляецца не Украіна, а ўдакладненне правілаў суіснавання з Еўрасаюзам і NATO. «Мы павінны пабудаваць новыя рашэнні, магчыма яны павінны быць наватарскімі», — сказаў прэзідэнт Францыі.

Макрон называў дээскалацыю вакол Украіны ў якасці прыярытэтнага напрамку знешняй палітыкі Францыі, пасля сустрэчы з Пуціным прэзідэнт Францыі мае намер наведаць Кіеў.

Чытайце таксама:

Макрон: Наступныя дні будуць вырашальнымі для Украіны, а незалежнасць Беларусі павінна быць захаваная

Макрон абмеркаваў з Пуціным словы Лукашэнкі пра ядзерную зброю

Reuters паказаў са спадарожніка войскі ў Беларусі ля мяжы з Украінай ФОТЫ

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20262

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

Начная атака на Сочы: атакаваны комплекс СПА, гарыць нафтабаза

Што горш — цукар ці яго заменнікі?5

У Швецыі на выпадак вайны рыхтуюць месца для пахавання паўмільёна чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць