Грамадства

Беларускі спецназ у цывільным будзе ахоўваць чыгуначныя шляхі перасоўвання расійскай вайсковай тэхнікі

Ад заўтра спецназ унутраных войскаў будзе ахоўваць чыгунку на поўдні Рэспублікі Беларусь (Гомельская і Брэсцкая вобласць).

Патрулі будуць хадзіць у цывільным адзенні, пры сабе мець зброю і рацыі з GPS-трэкерамі. Пражыванне плануецца ў палатках недалёка ад чыгуначнай інфраструктуры, паведамляе @belzhd_live.

Гэтая навіна яўна звязаная з небяспекай дыверсій на чыгунцы, якія пасля ўварвання Расіі ў Украіну час ад часу ладзяць грамадзяне Беларусі.

Пасля пачатку вайны затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расійскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. Тэлеграм-канал «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» 6 сакавіка пісаў, што з-за дыверсій («рэйкавай вайны») і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя вайсковыя эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў.

Пра адну з апошніх сур'ёзных акцый такога кшталту стала вядома 16 сакавіка. На перагоне Даманава — Лясная (Брэсцкае аддзяленне) былі знішчаныя прылады аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ, а на перагоне Фарынава — Загацце (Віцебскае аддзяленне) — рэлейная шафа СЦБ. У выніку акцый, як сцвярджаецца, парушаны графік руху цягнікоў, у тым ліку ваеннага прызначэння. Адказнасць за яе ўзяла на сябе арганізацыя BYPol. 

А літаральна сёння ў Оршы за пашкоджанне чыгуначных шляхоў затрыманы мясцовы супрацоўнік чыгункі. На праўладным телеграм-канале з ім з'явілася «пакаяльнае» відэа. Аднак твар мужчыны не паказалі, а прозвішча не назвалі. Сам затрыманы на відэа «прызнаўся», што скраў цягу ручнога тормазу на грузавым вагоне.

Чытайце таксама:

BYPOL узяў адказнасць за чарговую дыверсію на чыгунцы

Жыхары Стоўбцаў: Выязныя групы ГУБАЗіК і СОБР другі тыдзень тэрарызуюць мясцовых

З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 «рэйкавых партызанаў». Што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць