Грамадства

Жыхары Стоўбцаў: Выязныя групы ГУБАЗіК і СОБР другі тыдзень тэрарызуюць мясцовых

Пасля дыверсій на чыгунцы каля Стоўбцаў у гэты раённы цэнтар Мінскай вобласці прыбылі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Другі тыдзень яны затрымліваюць са зброяй мясцовых і б’юць проста ў пастарунку міліцыі. Пра гэта даведалася Радыё Свабода адразу ад некалькіх крыніц, якія жывуць у раённым цэнтры.

«Пачалося яшчэ ўсё да рэферэндуму. Мясцовыя міліцыянты пачалі спачатку затрымліваць людзей. Прыходзілі дадому з вобшукамі ці выклікалі ў РУУС. Забіралі тэлефоны пад прымусам і пагрозай таго, што адмова будзе расцэнена як непадпарадкаванне і ў любым выпадку чалавек сядзе на суткі», — расказвае адзін з мясцовых.

«Б’юць падчас затрымання, па дарозе ў РУУС і ў самім пастарунку»

У смартфонах міліцыянты знаходзілі падпіскі на так званыя экстрэмісцкія каналы ці нават самі падпісвалі на іх людзей, каб мець фармальную прычыну для адміністрацыйнай справы, і адпраўлялі ў суд. Прысуджалі штрафы, а некаторым суткі.

Пасля рэферэндуму ў раёне адбыліся дыверсіі на чыгунцы. У самай гучнай з іх мясцовыя сілавікі падазраюць жыхара Стоўбцаў Сяргея Глебку, які нібыта падпаліў калоды на рэйках. Паведамляецца таксама пра пашкоджанне аўтаматыкі каля станцыі Сінява за Стоўбцамі. Пасля гэтага рэпрэсіі супраць мясцовых жыхароў сталі больш жорсткімі.

«Прыехаў ГУБАЗіК на двух бусіках і пачаў тэрарызаваць мясцовае насельніцтва. Наш мясцовы «экстрэмісцкі» канал піша, што лічба затрыманых або асуджаных сягае прынамсі 35 чалавек. З дапамогай СОБРа, АМАПа яны ўломваюцца ў дамы, праводзяць вобшукі і затрымліваюць людзей, жорстка затрымліваюць. Б’юць падчас затрымання, па дарозе ў РУУС і ў самім пастарунку», — расказвае іншы жыхар Стоўбцаў.

Гэта пацвярджаецца адразу некалькімі крыніцамі. Але адкрыта людзі баяцца пра гэта расказваць, каб не мець яшчэ большых клопатаў. З журналістамі пацярпелыя наўрад ці жадаюць размаўляць нават на ўмовах ананімнасці. Як сцвярджаюць мясцовыя, міліцыянты і пракуратура ніяк не рэагуюць на катаванні ў РУУС.

«Судзяць нават за падпіску на ўкраінскіх рэстаратараў»

«Сістэмы нейкай у іх няма. Самая верагодная тэорыя — ідуць па спісе падпісчыкаў на канал «Столбцы Разам». А судзяць нават не ў Стоўбцах, хоць суд побач з міліцыяй. Суды цяпер выязныя. Відаць, дзеля таго, каб не паказаць родзічам саміх затрыманых, каб тыя не ўбачылі сляды пабояў. Судзяць за розную лухту. Напрыклад, нават за падпіску на ўкраінскіх рэстаратараў», — кажа жыхар Стоўбцаў.

Пасля выбараў 2020 года ў Стоўбцах праходзілі масавыя акцыі пратэсту, у якіх удзельнічалі сотні людзей. Спачатку мясцовыя ўлады не заміналі, нават дазвалялі іх у цэнтры горада. Старшыня райвыканкама Дзяніс Калясень нават запрашаў дэлегацыю мясцовых апазіцыянераў на сустрэчу, у якой бралі ўдзел былыя ўжо начальнік міліцыі і пракурор. Апанентам улады раілі ўносіць прапановы па развіцці раёна і заклікалі да дыялогу. Але ўжо праз некалькі тыдняў пратэстоўцаў пачалі судзіць, а супраць некаторых удзельнікаў сустрэчы ў райвыканкаме завялі крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 «рэйкавых партызанаў». Што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі

Каментары

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі34

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская экс-гімнастка Курыльская спрабуе адсудзіць у хакеіста Стася нерухомасць у Маскве і 495 тысяч даляраў7

Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Мінску здымаюць ролік пра дрыфт з пілотамі замежжа. Таму рух транспарту будуць перакрываць2

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне25

Ціханоўская: Сёння дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах6

Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі8

Пенсіянерка з’ехала з Беларусі пасля пратэстаў і жыве ў Польшчы на 20 даляраў у месяц8

У Мілане ў беларуса адабралі на вуліцы дарагі гадзіннік

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі34

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Галоўнае
Усе навіны →