Улада

Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі

Крэмль з першага пуцінскага тэрміну пачаў хаваць інфармацыю пра здароўе тады яшчэ маладога прэзідэнта — нават калі той зваліўся з каня, пашкодзіўшы спіну. Цяпер сітуацыя яшчэ больш туманная. Выданне «Праект» выпусціла расследаванне пра здароўе прэзідэнта краіны з ядзернай зброяй.

7 кастрычніка гэтага года прэзідэнт Пуцін павінен адсвяткаваць 70-годдзе. Іосіф Сталін да гэтага ўзросту ўжо перажыў два інсульты, Леанід Брэжнеў настолькі страціў працаздольнасць, што рэальная ўлада перайшла да яго атачэння, Юрый Андропаў да гэтай даты наогул не дажыў, а Барыс Ельцын да 70 сышоў у адстаўку глыбока нездаровым чалавекам. Здароўе Пуціна жа, па словах яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова, «выдатнае».

Мяркуючы па тэлевізійнай карцінцы, прэзідэнта Расіі і праўда не параўнаць з папярэднікамі ‒ ён займаецца спортам, гуляе па тайзе і хварэе максімум на прастуду. Калі верыць гэтым тэлесюжэтам, Пуціну не будзе складана кіраваць Расеяй да 2036 года, як гэта дазваляе папраўленая ім Канстытуцыя. Але ці так гэта?

«Праект» прыходзіць да высновы, што не.

Пуцін, паводле выдання, заклапочаны праблемай старэння і нават не цураецца нетрадыцыйнай медыцыны. Напрыклад, ён прымае ванны з крывёй ад абрэзаных ў варварскай працэдуры рагоў алтайскіх маралаў. Эфект ад гэтай ванны навукова не даказаны, яна мае спецыфічны выгляд і пах. Зоаабаронцы параўноўваюць адчуванні жывёл з катаваннем — вырываннем пазногцяў ў чалавека. Але Пуціну падабаецца.

Акрамя нетрадыцыйнай, Пуцін карыстаецца ўсім наборам медыцыны навуковай.

Кожную паездку яго суправаджае цэлы пул лекараў. Раней Пуцін сам наведваў медыцынскую ўстанову. Цяпер жа лекары прылятаюць да яго.

Да 2019 года Пуціна пастаянна суправаджае ў сярэднім ужо дзевяць лекараў.

13 лютага 2019 года расійскі лідар прымае ў Сочы Аляксандра Лукашэнку. Для дэманстрацыі ўласнага здароўя два нязменныя кіраўнікі адправіліся катацца на горных лыжах на газпрамаўскім курорце «Лаура». У тыя ж дні ў гасцініцы побач, высветліў «Праект», пражываюць два прэзідэнцкія рэаніматолагі, неўролаг, дэрматавенеролаг, два лоры і хірург.

Аналізуючы склад штату дактароў, «Праект» прыходзіць да высновы аб праблемах у Пуціна са шчытападобнай залозай.

Яго заўсёды суправаджаюць лоры. Лор, сярод іншага, можа першым выявіць праблемы са шчытападобнай залозай, у тым ліку анкалагічныя. Тады падключаюцца хірург і анколаг.

Адзін з самых важных для Пуціна спецыялістаў, Селіванаў, — хірург, які як мінімум да нядаўняга часу спецыялізаваўся на анкалогіі. Тэма яго дысертацыі ‒ «асаблівасці дыягностыкі і хірургічнага лячэння хворых на рак шчытападобнай залозы пажылога і старэчага ўзросту».

«Цікавасць да праблемы раку шчытападобнай залозы ў хворых пажылога і старэчага ўзросту выкліканая цяжкасцю ранняй дыягностыкі», — гаворыцца ў аўтарэфераце яго працы.

Яшчэ адзін лекар — лор Шчаглоў — таксама хірург. Гэты чалавек настолькі неадступна ходзіць за Пуціным, што падчас публічных мерапрыемстваў трапляе на сумесныя фатаграфіі з кіраўніком дзяржавы.

Сведчаннем важнасці Шчаглова можна лічыць і той факт, што ў мінулым годзе яго бацьку, Мікалая Шчаглова, таксама хірурга, зрабілі дэпутатам Дзярждумы ад «Адзінай Расіі».

У медыцынскіх колах сапраўды гавораць аб праблемах у Пуціна са здароўем, піша «Праект».

Увесь верасень 2021 года Пуцін не з'яўляўся на публіцы. Ці рабілі яму тады нейкую медыцынскую маніпуляцыю — невядома, але пасля гэтага ён стаў размаўляць з людзьмі на вельмі вялікай адлегласці — па розныя бакі велізарных сталоў.

«Гэта ўсё зусім няправільная інфармацыя. Тут усё не адпавядае рэчаіснасці», — даў каментарый «Праекту» прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Аднак сапраўднае стаўленне Пуціна да здароўя заўважнае нават для адданага яму электарату. Эпідэмію кавіду Пуцін правёў так, як не праводзіў, напэўна, ні адзін кіраўнік дзяржавы ў свеце — большасць сустрэч прэзідэнт Расіі вёў па відэасувязі, а нешматлікіх наведвальнікаў дапускаў да сябе толькі пасля двухтыднёвага каранціну і здачы калу.

«Праект» прыводзіць цікавы прыклад. Вялікую прэс-канферэнцыю Пуціна ў 2020 годзе вырашылі правесці ў незвычайным фармаце. Пуцін, Пяскоў і выбраныя журналісты павінны былі сядзець у адным невялікім памяшканні, а астатняя людская маса — у вялікай зале, адкуль рэпарцёры і задавалі пытанні пры дапамозе відэатрансляцыі.

Усіх, хто павінен быў сядзець у адным памяшканні з Пуціным, уключаючы прэзідэнцкага прэс-сакратара, адправілі на двухтыднёвы каранцін, а пасля яго заканчэння яшчэ прымусілі здаць тэст на СOVID.

Тэст Пяскова (пасля ізаляцыі) паказаў станоўчы вынік, і да прэзідэнта яго не дапусцілі. Але без праблем пасадзілі ў агульную залу, дзе тады было больш за 700 чалавек.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла16

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

«Вылецела з Лондана ў трэцюю краіну». Што вядома пра знікненне Мельнікавай праз месяц пошукаў

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе7

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»21

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой3

Заўтра радыкальна пахаладае: замаразкі, мокры снег і +8°C..+10°С

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру5

У 41 год памёр мінскі амапавец15

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла16

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць