Грамадства33

Другая гадавіна смерці Тарайкоўскага, а помніка на магіле няма — у чым рэч?

10 жніўня 2020 года ў Мінску ля станцыі метро «Пушкінская» у ходзе пратэстаў быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі — ён стаў першай ахвярай з ліку мірных дэманстрантаў. Старшыня СК прызнаў, што мужчына быў застрэлены сілавікамі, але ніякай крымінальнай справы з гэтай нагоды заведзена не было. Беларусы, што прыйшлі на месца пахавання Тарайкоўскага на Заходніх могілках на другую гадавіну смерці, заўважылі, што помніка там пакуль няма.

Месца пахавання Аляксандра і яго бацькі Валерыя. Фота з сацыяльных сетак.

Як нам распавялі сваякі Аляксандра Тарайкоўскага, яны вельмі хацелі, каб помнік ужо стаяў 10 жніўня 2022-га, але фірма-вытворца зацягнула з тэрмінамі. 

«Увогуле, мы вельмі доўга выбіралі, якім помнік будзе. Ніхто ж у гэтым не разбіраецца асабліва… Спачатку абмяркоўвалі адзін праект: такую скульптуру — нібыта Сашыну душу, якая ўзлятае. Але прапанаваная скульптара была залішне амбіцыйнай, скажам так. І хацелася лёгкасці, таму мы спыніліся на варыянце з крыжам і гартаваным шклом, пад якім будзе змешчаны фотаздымак Сашы.

Мы чакалі, што будуць пытанні наконт помніка (раней неабыякавыя грамадзяне скідваліся ў тым ліку на яго ўстаноўку. — НН), самім нязручна і хацелася паспець да 10 жніўня. Але нам абяцаюць, што вось-вось усё будзе гатова і зоймемся ўжо ўстаноўкай», — расказваюць блізкія Аляксандра.

Праект помніка Тарайкоўскаму.

На зацягванне тэрмінаў таксама паўплывала жаданне знайсці максімальна выгадны ў плане кошту варыянт і тэхнічныя нюансы. Абраная фірма прыступіла да рэалізацыі на пачатку зімы. Праект з крыжам, які ўхвалілі ўсе сваякі, абышоўся сям’і, па іх словах, амаль у пяць тысяч даляраў. Дазволіць яго сабе яны змаглі ў тым ліку, дзякуючы фінансавай дапамозе неабыякавых беларусаў, якім выказваюць удзячнасць. 

Помнік Тарайкоўскаму замаўляўся з разлікам на два месцы, але другое павінна было проста быць аздобленае пліткай.

«Ніхто не чакаў, што бацька Сашы так хутка памрэ, але яму ставіць помнік пакуль рана», — каментуюць сваякі (Валерый Тарайкоўскі памёр 26 мая і быў пахаваны побач з сынам на Заходніх могілках у Мінску. — НН).

Чытайце таксама:

Два гады пасля выбараў-2020. Пра што варта памятаць

Каментары3

  • sert
    11.08.2022
    по мне так лучше бы, если бы все деньги на украшения для мертвых тел в земле, отдали бы на чтото нужное здесь, на благотворительность и т.п. а тела кремировать и над морем  или  полем развеять.
  • Satan
    11.08.2022
    sert, Как по мне, аналогично. Но шо поделать... трааадииициии. Как моя двоюродная бабка говорила (а она было чуток куку к старости) - только не валите наверх кучу бетона на мою могилу, а то когда второе пришествие Христа будет, то из могилы не вылезу. Но родственники все-равно навалили бетона, так шо не вылезет зомби =)
  • Lićvin
    11.08.2022
    У гэтым і сутнась псеўдаапазіцыі.
    Хлопец жыцьцё паклаў, а замест ўсталяваньня крыжа праводзяцца банкеты з партфелямі.

Цяпер чытаюць

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Усе навіны →
Усе навіны

Скончылі будаваць веладарожку са сталіцы да Мінскага мора3

У Гродне падлеткі пужалі жыхароў цацачнай зброяй з даху3

70‑гадовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, якога затрымалі ў красавіку, хварэе на рак

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся15

У Віцебску ў металічнай агароджы захрасла аленяня ВІДЭА2

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову1

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць