Грамадства8

«Пастаянна пытаюцца, дзе тут у нас гандлёвыя цэнтры». Расейцы паехалі на закупы ў Беларусь

Калі раней шоп-туры ў беларусаў асацыяваліся з Польшчай і Літвой, то зараз «на закупы» ездзяць у Беларусь.

Расейцам цікавая адзенне тых брэндаў, якія перасталі працаваць у іх у краіне. Тураператар FUN & SUN нават запусціў першы арганізаваны шоп-тур у Беларусь. У брэндах, якія пералічваюць у анонсе, — Nike, Zara, Massimo Dutti, Calvin Klein, Leviʼs, Puma, Adidas і іншыя.

За 4 дні/3 ночы з размяшчэннем у 4-зоркавым гатэлі прыйдзецца заплаціць каля 1500 беларускіх рублёў на дваіх. А «пакетны шоп-тур з уключаным пералётам» абыйдзецца ў 2 500 рублёў за дваіх па ніжняй планцы.

Арганізаваныя шоп-туры пакуль яшчэ толькі стартуюць, на 25 жніўня быў запланаваны першы, але самастойна расейцы ўжо ездзяць у Беларусь у тым ліку па пакупкі. Realt пагутарыў з Артурам (імя змененае) — беларусам, які здае апартаменты ў цэнтры Мінска. 

— У апошнія два гады з-за кавідных абмежаванняў госці браніравалі апартаменты літаральна на тыдзень наперад, таму што ўвесь час мяняліся ўмовы перасячэння мяжы. Цяпер сітуацыя змянілася ў разы і ўжо набліжаецца да дапандэмійнага перыяду, — кажа Артур. — У мяне ўжо практычна ўсё забраніравана да сярэдзіны кастрычніка, засталося літаральна па пару свабодных дат у месяц.

Больш за тое, ужо былі жадаючыя забраніраваць апартаменты на Новы год, але я пакуль на такі доўгі тэрмін не зазіраю. Гасцей з Расіі сапраўды шмат. Яны самі смяюцца, што варыянтаў, куды б яны маглі прыехаць на цягніку ці машыне, практычна не засталося — Казахстан, Арменія і Беларусь. Вядома, на самалёце яны могуць паляцець і ў Турцыю, але гэта крыху іншыя фінансавыя магчымасці.

Артур кажа, што ў расейцаў папулярнасцю карыстаецца менавіта Мінск. А вось, напрыклад, у Гродна прыязджае шмат літоўцаў і латышоў.

— Але літоўцы і латышы як правіла прыязджаюць на дзень і нават не начуюць. Жартуюць, што, калі застануцца, то заўтра могуць ужо і не вярнуцца. У Мінску турысты з Літвы і Латвіі таксама ёсць, але іх значна менш, чым турыстаў з Расеі. Да кавіду расейцы звычайна браніравалі жыллё на 1-2 дня, таму што ехалі транзітам у Еўропу. Цяпер яны браніруюць жыллё ад трох дзён да тыдня. Яны застаюцца ў Беларусі і з Мінска ездзяць у іншыя беларускія гарады. Прыязджаюць у асноўным на ранніх цягніках і чакаюць засялення.

Звычайна, па назіраннях Артура, турысты з Расіі прыязджаюць ужо са сваёй праграмай.

— Часцей за ўсё яны падрыхтаваныя і ўжо ведаюць, куды ехаць. Часам, пакуль яны чакаюць засялення пасля цягніка, ужо паспяваюць на экскурсію па Мінску схадзіць і маюць нейкае ўяўленне пра горад. Часта бяруць машыны ў арэнду і падарожнічаюць па Беларусі — ездзяць у замкі, яшчэ адзін досыць раскручаны кірунак — Брэст. У Мінску я раю схадзіць у «Пясочніцу», на вуліцу Кастрычніцкую. У даведніках гэтага месца звычайна няма і турыстам не хапае такога сучаснага Мінска. Дарэчы, нядаўна былі турысты, якім спадабалася на Пляжы № 5 на Мінскім моры. Маладым хлопцам такі адпачынак «заходзіць». Дарэчы, калі раней часцей прыязджалі семʼямі, то цяпер прыблізна 50 на 50 — сямейныя і тыя, хто прыязджаюць кампаніямі.

Артур кажа, што адзін з асноўных пытанняў ад турыстаў з Расеі — у якіх ГЦ у Мінску добры выбар адзення?

— Пастаянна пытаюцца, дзе тут у нас ГЦ. Ім цікавая, напрыклад, Zara. Пра «МакДональдс» таксама цікавяцца. Я звычайна раю Dana Mall, Green City і Galleria Minsk. Апошні, таму што ў цэнтры і недалёка ад апартаментаў.

Каментары8

  • Satan
    27.08.2022
    А мы тут ребенка вывезли в парк развлечений... на сайте было написано, что есть бар. Да! Бар! Если то бар, то я Иисус. Минералка и неалко пиво в том баре. 3ч бродил с семьёй по этому парку, плюнул и почесал в отель недалеко, вот там и правда есть бар)) Пииивкооо... холоодненькое, матка боска, як жа добра. А то у меня лысина начала шкварчаць на этих +35
  • а не пошли бы вы на ко
    27.08.2022
    фе. Satan, шо вы робіце тут? я ж вам там - nashaniva.com/297982 
    пропісала маршрут
  • Долбилка-дурилка
    27.08.2022
    Satan, гэта агульнаеўрапейскае правіла, у месцах прызначаных для дзяцей алкашку не прадаюць. У Менску ў парках (Горкага ці Чалюскінцаў) таксама алкашкі не набыць, даводзіцца йсьці да крамы напрыклад на Пуліхава. Ды гэта ня толькі паркаў тычыцца, таксама й тэрыторыяў прылеглых да школаў ці дзіцячых садкоў. Вы як нібы нейкі тыдзень таму зь Месяца зваліліся... на зямельку-калыбельку. :)

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі16

Момант, калі збілі ATACMS над пляжам Севастопаля, трапіў на ВІДЭА7

Пераможцам конкурсу на найлепшы здымак насякомых стала фатаграфія пчол-зязюль, што займаюцца рэлаксам ФОТАФАКТ2

Кітай спадзяецца, што Беларусь і Польшча вырашаць канфлікт без закрыцця мяжы12

ЗША афіцыйна ўнеслі Беларусь у спіс дзяржаў — спонсараў гандлю людзьмі4

Маргарыта Ляўчук знайшла, як вырашыць праблемы з прысудам у Беларусі6

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →