Грамадства88

«Азаронак задаваў пытанні, а ціхары паказвалі, каго браць». Распавядаем пра хапун на судзе па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

Сёння пасля суда па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» затрымалі больш за 10 чалавек. Пад раздачу трапілі нават выпадковыя людзі і дыпламаты.

Відавочцы расказалі нам, якая была сітуацыя:

«Перад судом людзей запісвалі больш за гадзіну, хоць іх было няшмат. У кожнага запытвалі прозвішча, імя, дату нараджэння, адрас, потым абшуквалі-абмацвалі вельмі павольна, у выніку вельмі мала каго пусцілі. Пасля сказалі, што быццам суддзя ўжо ў зале і нельга ўваходзіць. Людзі пачалі абурацца, бо некаторыя не бачылі сваіх блізкіх па два гады. 

Потым з'явіўся Азаронак і пачаў груба распытваць дыпламатаў і Эвеліну Шульц (намесніцу кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі) у прыватнасці. Паблізу стаялі ціхары і слухалі, хто што яму адказвае.

Адразу пасля суда пачаўся хапун. Спачатку «ўзялі» дыпламатаў, а потым ціхары выйшлі і паказвалі каго браць, пад «раздачу» трапілі і выпадковыя людзі. Вывалаклі нават жанчыну, якая проста пісала заяву на спатканне (пасля прысуду яно даецца праз суд).

Нешта не тое сказаў, ці ім так здалося — пад рукі і ў бусік. Сілу так паказвалі.

У выніку затрымалі некалькі сваякоў, частку дыпламатаў, якія ўвогуле не разумелі, што адбываецца, і выпадковых людзей. Цяпер, верагодна, яны ўсе ў аддзяленні ГУБАЗіК на Рэвалюцыйнай, бо ў РУУСах іх, кажуць, няма».

Сярод затрыманых маці Аляксея Галаўко Алена, яго брат Кірыл і пяць сяброў (Данііл Крашэўскі, Аляксандр Спаткай, Андрэй Уроніч, сяброўкі Ася і Алена), цётка Аляксандра Францкевіча Наталля, сваяк Паўла Шпетнага, маці палітвязняў Кіма і Аляксея Самусенкаў Людміла, праваабаронца Наста Лойка і некалькі прадстаўнікоў амбасадаў. Магчыма, затрымлівалася Эвеліна Шульц. Агулам, па нашых звестках, затрыманыя не менш за 13 чалавек.

94 гады на ўсіх — вынесены дзікі прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

«Я ведаю — будучыня належыць нам». Моцнае апошняе слова Аляксандра Францкевіча

Каментары8

  • а хто там ідзе?
    06.09.2022
    Два гады ўсё хапаюць і хапаюць, а людзі ідуць і будуць ісці. Таму што не запалохалі як яны не стараліся. А вось адзін дзеяч у Драздах і дагэтуль сядзіць напалоханы падзеямі 2020. Баіцца ўсіх - мужчын, жанчын, дзяўчат, студэнтаў, падлеткаў, інвалідаў...
  • -
    06.09.2022
    «Азаронак задаваў пытанні, а ціхары паказвалі, каго браць»

    "...но нет спасенья от раба,
    который стал царем" (Киплинг)

    Отрепьев упивается своим кажущимся могуществом, не сильно задумываясь о последствиях. Ну что ж, его выбор.

  • даведка
    06.09.2022
    На стопкадре не хватает в руках Азарёнка записки куратору "СПАСИТЕ", чтобы не дал ему умереть от переедания.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць