Грамадства33

94 гады на ўсіх — вынесены дзікі прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

Суд 6 верасня вынес прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці чалавекам.

Суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач прысудзіў наступныя турэмныя тэрміны дзесяці палітвязням, сярод якіх — праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова. 

— Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў;

— Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў;

— Марфа Рабкова — 15 гадоў;

— Аляксей Галаўко — 12 гадоў; 

— Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў; 

— Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

Хрыпач прысудзіў тыя ж тэрміны, якія прасіў пракурор.

Палітвязняў судзілі па 10 крымінальных артыкулах.

Закрыты суд па гэтай гучнай справе ішоў з красавіка, на лаве падсудных апынуліся дзесяць палітзняволеных — каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк, палітзняволеныя актывісты анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Аляксандр Францкевіч, Аляксей Галаўко, Аляксандр Казлянка, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Андрэй Марач, Даніла Чуль. Агулам, у гэтай справе фігуруюць 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы крымінальнай справы складаюць 160 тамоў.

Следства сцвярджае, што з 2005 па 2020 год неўстаноўленыя асобы пры ўдзеле 31-гадовага анархіста Аляксандра Францкевіча і 26-гадовай праваабаронцы Марфы Рабковай аб'ядналі «шэраг арганізаваных злачынных груп»: «Рэвалюцыйнае дзеянне», «Народная самаабарона» і «Революційна дія». Гэтыя аб'яднанні, па версіі следства, увайшлі ў склад «міжнароднай злачыннай арганізацыі» у якасці яе структурных падраздзяленняў. Францкевіч і Рабкова нібыта, як сцвярджае следства, былі арганізатарамі падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем «кактэйляў Молатава».

Каментары3

  • даведка
    06.09.2022
    Когда каждый день читаешь о подобных сроках по надуманным обвинениям, то начинает притупляться страх...
  • о
    06.09.2022
    Ужас.
  • экстрэмісцкі каментар
    06.09.2022
    Чалавек с цвярозым розумам задасць лагічнае пытанне - а дзе ўсе гэтыя "тэрарысты і экстрэмісцкія групоўкі" былі ў жніўні 2020 года? Не падпалілі ні аднаго аўто, не захапілі ніводнага адміністрацыйнага будынка, не забілі ні аднаго прадстаўніка улады. Каб сапраўды было столькі "тэрарыстаў і экстрэмістаў" колькі іх накляпала рэжымнае "правасуддзе", то гэтай улады ужо б не было, а мо і самаго Лукашэнкі. І праз два гады іх судзяць за некія там намеры. Дык а чаму не здейснілі тое, что меліся? Хто ім перашкаджаў? Ну такая прафанацыя з боку рэжыма, што словаў не хапае. Войдзе ў падручныкі гісторыі як самы цынічны, крывадушны, ілжывы рэжым з поўнай адсуднасцю нормаў маралі.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць