Фота: BBC Food

Каб згатаваць боксці, вам спатрэбіцца:

  • 500 грамаў бульбы, нацерці
  • 500 грамаў халоднага бульбянога пюрэ
  • 420 грамаў мукі
  • 1 чайная лыжка з горкай разрыхляльніку
  • 1—2 сталовыя лыжкі растопленага масла
  • соль і молаты чорны перац
  • 200 грамаў малака
  • 1—2 сталовыя лыжкі алею
  • 8—12 лустачак вэнджанага бекона
  • кляновы сіроп (па жаданні)
  1. Загарніце цёртую бульбу ў чысты кухонны ручнік і добра адцісніце яе, каб пазбавіцца ад лішняй вадкасці.
  2. Перакладзіце бульбу ў міску, дадайце халоднае пюрэ і перамешвайце, пакуль усё добра не змяшаецца.
  3. Дадайце да бульбяной сумесі муку і разрыхляльнік і добра перамяшайце. Умяшайце ў сумесь растопленае масла, запраўце соллю і молатым чорным перцам.
  4. Патроху дадавайце ў сумесь малако, перамешваючы сумесь пасля кожнага дадавання. Вы павінны атрымаць густое і цяжкае цеста. Калі цеста занадта ліпкае, дадайце яшчэ трохі малака. Адстаўце цеста ў бок.
  5. Вазьміце вялікую патэльню і разагрэйце ў ёй алей. Пакладзіце ў патэльню бекон і смажце яго 6-8 хвілін ці пакуль лустачкі бекона не стануць хрумсткімі і залаціста-карычневымі з абодвух бакоў. Дастаньце бекон з патэльні і пакладзіце яго на папяровы ручнік, каб з бекона сышоў алей.
  6. У той жа алей, у якім смажыўся бекон, пакладзіце па лыжцы бульбянога цеста. Пакідайце дастаткова вольнага месца, бо цеста будзе расцякацца. Смажце боксці на сярэднім ці моцным агні па 3—4 хвіліны з кожнага боку або пакуль яны не стануць залаціста-карычневымі і цёртая бульба не згатуецца. Дастаньце боксці з патэльні, адкладзіце іх на папяровы ручнік і захоўвайце ў цяпле, тым часам паўтарыце працэс з астатнім цестам.
  7. Можна смажыць боксці і проста на алеі ці смальцы, не канечне на беконе. Але бекон дадае, вядома, смаку.
  8. Калі будзеце падаваць боксці, пакладзіце каля кожнай порцыі адну-дзве лустачкі смажанага бекона. Можна дадаткова паліць боксці кляновым сіропам.

Рэцэпт на выхадныя: пастухоў пірог

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Рэцэпт на выхадныя. Традыцыйны англійскі пірог старгейзі — страва, якой вы дакладна здзівіце

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Вераснёвы вожык / Адказаць
25.09.2022
Мне такія боксці раней бацкі кожную нядзелю рабілі). Толькі бекон маленькімі лустамі крышылі. Бацкоў ужо няма(, пойду зраблю сам, дзякуй за рэцептуру, шаноўныя!
0
Драцянік / Адказаць
25.09.2022
Гэта не дранікі, не кашчунствуйце. Дранікі - гэта толькі дранікі, і больш нічога. А боксці - гэта боксьці, і ня трэба нічога даплятаць ды мяшаць адно з адным. Увогуле тое боксьці, нейкая абракадабра з усяго, што за тыдзень не даелі... Дарэчы, дранікі таксама можна выпякаць на ўсю патэльню. Некалі на вёсцы такія пяклі, потым закручвалі ў іх гарачыя скваркі ды спажывалі.
0
хх / Адказаць
25.09.2022
нейкая абракадабра з усяго, што за тыдзень не даелі , калі вам так жонка гатуе (тыпу - будешь есть или можно выбросить?), гаротны, то гэта не значыць, што так робяць усе
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру