Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Курыца па-каджунску — каларытная страва з арыгінальным смакам

Каджунская (ці крэольская) кухня — гэта простыя хатнія рэцэпты паўднёвых штатаў ЗША, у асноўным Луізіяны і Місісіпі. У гэтай мясцовасці часта карыстаюцца ўласнай прыправай, якая добра пасуе да курыцы, рыбы і мяса. І гэта не проста смачна: курыцу з прыправай па-каджунску можна згатаваць на запас і разаграваць па меры патрэбы.

Фота: BBC Food

Для курыцы па-каджунску вам спатрэбіцца:

  • 3 чайныя лыжкі молатага кмену
  • 4 чайныя лыжкі папрыкі для прыправы да мяса + 1—2 сталовыя лыжкі папрыкі прыправіць бульбу
  • 2 чайныя лыжкі сушанага чабару
  • 2 чайныя лыжкі сушанага арэгана
  • 1 чайная лыжка шматкоў чырвонага перца чылі (можна замяніць на звычайны молаты чырвоны перац)
  • палова чайнай лыжкі молатага часнаку
  • палова чайнай лыжкі солі
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • дробна нацёртая цэдра і сок аднаго лімона
  • 4 курыныя грудкі без скуры
  • 4 штукі батату (трэба іх ачысціць і нарэзаць на тоўстыя лустачкі)
  • соль і молаты чорны перац

Калі хочаце, батат (салодкую бульбу, якая расце ў паўднёвых краях) можна замяніць на звычайную бульбу. Можна есці курыцу па-каджунску і з рысам ці іншымі гарнірамі.

  1. Перш за ўсё зробім прыправу. Змяшайце разам кмен, 4 чайныя лыжкі папрыкі, чабор, арэгана, перац чылі, часнок, соль, цэдру і сок лімона, дадайце яшчэ дробку солі і пабольш молатага чорнага перцу. Выліце сумесь у герметычную скрыню для захоўвання, дастаткова вялікую, каб пазней у яе змясцілася курыца.
  2. Выкладзіце курыныя грудкі на дошку і пакрыйце іх паперай для выпякання. Прайдзіцеся качалкай па грудках, пакуль іх таўшчыня не стане крыху меншая за 2 сантыметры. Пакладзіце грудкі ў сумесь спецый і старанна пакрыйце іх спецыямі. Пастаўце курыцу ў халадзільнік на 3—4 гадзіны або, калі трэба, нанач.
  3. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Дастаньце курыцу з марынаду і страсіце з яе лішкі.
  4. Пакладзіце лустачкі батату ў міску з двума сталовымі лыжкамі алею і 1—2 сталовымі лыжкамі папрыкі, добра ўсё перамяшайце. Добра прыпраўце соллю і молатым чорным перцам. Выкладзіце бульбу на бляху з антыпрыгарным пакрыццём і выпякайце яе 20—25 хвілін або пакуль бульба не стане залаціста-карычневай і мяккай, перавярніце бульбу на сярэдзіне часу выпякання.
  5. Тым часам добра разагрэйце антыпрыгарную патэльню. Раскладзіце курыныя грудкі на патэльні і смажце іх на працягу 15 хвілін да гатоўнасці, перавярніце падчас гатавання 1—2 разы (ці гатуйце да таго часу, пакуль, калі вы ўтыкаеце шпажку ў самую тоўстую частку грудкі, з яе не пачне выцякаць празрысты сок). Падавайце курыцу з бататам або любым іншым гарнірам.

Чытайце таксама:

Просты спосаб праверыць, ці свежае мяса ў магазіне

Рэцэпт на выхадныя. Курыца з сырам, вяндлінай і кабачкамі — хуткая і прыгожая

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць