Вайна

СМІ: Украіна ператварыла мабільныя тэлефоны расіян у сваю магутную зброю

Выданне Business Insider у апублікаваным напярэдадні артыкуле зноў вяртаецца да ўдару УСУ па Макееўцы, у выніку якога загінулі дзясяткі (а па версіі Украіны — сотні) расійскіх мабілізаваных.

Фота ілюстрацыйнае

Але гэтым разам аўтары звяртаюць увагу на аспект, які, на іх думку, пры ўсёй сваёй важнасці застаўся ў цені.

Дакладныя і смяротныя ўдары HIMARS паказваюць, наколькі віртуозна ўкраінскія сілы навучыліся выкарыстоўваць мабільную сувязь праціўніка на сваю карысць, піша выданне.

Варта было толькі расійскім вайскоўцам прыехаць на месца і ўключыць мабільныя тэлефоны, як украінская разведка тут жа падабрала сігнал і перадала звесткі аб лакацыі расіян па ўсім ланцужку камандавання, цытуе Insider заключэнне Міністэрства абароны Расіі.

Мабільныя тэлефоны ў зоне ваенных дзеянняў могуць быць смяротна небяспечныя. З іх сігналаў можна счытаць практычна любую інфармацыю аж да пазіцыі войскаў і перамяшчэння праціўніка.

УСУ напоўніцу асвоілі гэтую вобласць вядзення вайны і ў шмат разоў пераўзыходзяць здольнасці расійскай арміі, якая дэманструе сваю нікуды не вартую кіберабарону, лічыць выданне.

Кіеў яшчэ ў самым пачатку вайны зразумеў, якія перавагі даюць арміі палепшаныя мабільныя тэхналогіі, і з першых дзён абнаўляе свае мабільныя дадаткі і пашырае магчымасці, кажа ў артыкуле былы выканаўчы дырэктар кампаніі Google Эрык Шміт.

Каментары

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Усе навіны →
Усе навіны

У Махачкале ізноў пачалася страляніна3

Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар і слухаць радыё4

Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА1

У Беларусь прыляцелі 11 расійскіх знішчальнікаў4

МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў3

«Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Арастовіч патлумачыў тыя свае словы13

У Беларусі з'явіліся яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Обычное утро» і «Ліцвіны»2

Лукашэнка хоча, каб кітайцы пабудавалі ў Мінску музей гісторыі Беларусі16

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Галоўнае
Усе навіны →