Белстат: Насельніцтва за мінулы год скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек
Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2023 года склала 9 200 617 чалавек. Такія звесткі падаў Белстат. Калі параўноўваць з 1 студзеня 2022 года, то афіцыйнае насельніцтва краіны зменшылася на 54 907 чалавек, піша Reform.by.

У 2021-м колькасць жыхароў краіны зменшылася на 94,1 тыс. чалавек, а ў 2020-м — на 60,6 тыс. Такім чынам, за тры гады Беларусь страціла больш за 200 тысяч жыхароў.
Гарадское насельніцтва па стане на 1 студзеня 2023 года склала 7,212 млн чалавек. Яно зменшылася на 19,69 тыс. Сельскае насельніцтва скарацілася на 35,2 тыс. чалавек і склала менш за 2 млн — 1 988 212 чалавек.
Насельніцтва Мінска на 1 студзеня склала 1 995 471 чалавек. За год яно зменшылася на 1082 чалавекі.
У абласцях насельніцтва складала на 1 студзеня:
- у Брэсцкай — 1 315 405 чалавек,
- у Віцебскай — 1 091 948 чалавек,
- у Гомельскай — 1 347 469 чалавек,
- у Гродзенскай — 998 600 чалавек,
- у Магілёўскай — 989 702 чалавекі,
- у Мінскай — 1 462 021 чалавек.
Упершыню за часы незалежнасці насельніцтва Гродзенскай і Магілёўскай абласцей упала ніжэй за планку мільёна чалавек.
Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтай статыстыцы, з улікам таго што раней улады Беларусі сістэматычна фальсіфікавалі выбарчую і медыцынскую статыстыку. Магчыма, рэальнае скарачэнне насельніцтва за 2020—2022 гады нават большае за абвешчаныя 210 тысяч.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары