Грамадства1616

Лукашэнкаўскі прадстаўнік пры ААН: Некаторыя заходнія палітыкі — як падгузнікі, іх трэба часта мяняць

Афіцыйны пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў на пасяджэнні Рады бяспекі ААН шэльмаваў еўрапейскіх палітыкаў і заявіў, што не будзе асуджаць Расію за вайну.

Фота: БелТА

Рыбакоў абвінаваціў Украіну і краіны Захаду ў тым, што яны схлусілі і падпісалі Мінскія пагадненні, каб скарыстаць перамоўны працэс для ваенных падрыхтовак «з мэтай вырашэння канфлікту ўзброеным шляхам», піша БелТА.

Ён спаслаўся на некаторыя цытаты еўрапейскіх палітыкаў. Напрыклад, на словы экс-канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, якая ў снежні казала ў інтэрв'ю: «Мінскія пагадненні 2014 года былі спробай даць час Украіне. Яна таксама выкарыстала гэты час, каб стаць мацнейшай, як вы можаце бачыць сёння. Украіна 2014/15 — гэта не Украіна сёння. І я вельмі сумняваюся, што тады краіны NATO маглі зрабіць столькі, колькі робяць цяпер для дапамогі Украіне».

Згадаў ён таксама словы былога прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда: «З 2014 года Украіна ўмацавала сваю ваенную пазіцыю. Сапраўды, украінская армія цалкам адрознівалася ад той, што была ў 2014 годзе. Яна стала лепш навучанай і абсталяванай. Заслуга Мінскіх пагадненняў у тым, што яны далі ўкраінскай арміі такую магчымасць».

«Усе гэтыя выказванні — дазвольце мне звярнуцца да народнай творчасці — нагадваюць мне налепку на бамперы на машыне, якую я тут у Нью-Ёрку ўбачыў некалькі гадоў таму. Яна, па-мойму, ідэальна перадае стаўленне да падобнага роду дзеячоў. На налепцы было напісана: «Некаторыя палітыкі — як падгузнікі. Іх трэба часта мяняць. І па той жа прычыне», — выказаўся дыпламат.

Ён прапанаваў на Генасамблеі ААН разглядаць не праект рэзалюцыі з абвінавачваннямі Расіі ў ваеннай агрэсіі, а даць ацэнку «добраахвотным прызнанням» еўрапейскіх палітыкаў.

У дакуменце, лічыць лукашэнкаўскі дыпламат, ні слова не гаворыцца «аб праўдзівых прычынах цяперашняга канфлікту — знішчэнні на працягу васьмі гадоў жыхароў Данбаса, адраджэнні ва Украіне нацызму, актыўных дзеяннях Захаду па ператварэнні Украіны ў анты-Расію».

«А я вам адразу цяпер, за тыдзень да гэтага мерапрыемства заяўляю, што Беларусь не будзе выступаць на гэтым шоу, але мы прагаласуем супраць гэтага праекта рэзалюцыі,

калі ў яго не будуць унесеныя адпаведныя змены, у тым ліку і параграф з самым рашучым асуджэннем дзеянняў згаданых мной вышэй персанажаў», — заявіў Валянцін Рыбакоў.

Каментары16

  • Яўнен
    18.02.2023
    Афіцыйны пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН - не згодны з прадстаўленнем гэтага чалавека. Больш падыдзе - Афіцыйны прадстаўнік лукашэнкаўскай нелегітымнай улады Беларусі пры ААН
  • Абу
    18.02.2023
    Фу, ганьба. Цытата героя Робіна Уільямса з фільма "Чалавек года". "Палітыкі як падгузнікі, іх трэба часцей мяняць, і па той жа прычыне". Не рэжымнаму халую гэта цытаваць.
  • Nemo
    18.02.2023
    То-то от властей в РБ нестерпимо "воняет" -- "подгузник" не меняли почти 30 лет!

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»30

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць