Здарэнні5

Пад Віцебскам Дзвіна падмыла бераг, у раку могуць абрынуцца дачы

Пад Віцебскам падчас паводкі Дзвіна падмыла бераг і разбурыла ўчастак дарогі. Ёсць таксама пагроза абвальвання ў раку дамоў, гаспадарчых пабудоў і іншых збудаванняў, паведаміла МНС.

Падмыванне Дзвіной берага з разбурэннем участка грунтавой дарогі паміж ракой і садовымі таварыствамі «Лужасна-1» і «Лужасна-2» каля вёскі Барвін адбылося ўвечары 5 красавіка. Людзі ў выніку надзвычайнай сітуацыі не пацярпелі, аднак узнікла пагроза пабудовам на тэрыторыі гэтых садовых таварыстваў.

Рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім райвыканкаме сітуацыя класіфікавана як надзвычайная сітуацыя прыроднага характару. Для ўмацавання грунту берагавой лініі і падсыпкі дарогі задзейнічалі 14 адзінак тэхнікі.

Акрамя таго, учора ў сувязі з неспрыяльным гідралагічным становішчам, якое склалася ў сувязі з павышэннем узроўню вады на Дзвіне Верхнядзвінскае раённае звяно Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы грамадзянскай абароны пераведзена ў надзвычайны рэжым функцыянавання.

Пры гэтым у межах Віцебска ўзровень вады ў Дзвіне зніжаецца ўжо другія суткі, праўда, падзенне пакуль нязначнае. На ўчастку ж ракі Полацк — Верхнядзвінск рост узроўню вады працягваецца.

Каментары5

  • рака Менка
    06.04.2023
    можа й Свіслач калі разальецца і знясе гэтыя драздоўскія дачы
  • Белгосстрах
    06.04.2023
    Граждане, оформляйте страховку имущества.
  • Valadzimir
    06.04.2023
    Чамусьці не паведамляецца што там у Гародні зь Нёманам і з Каложскай царквой.

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Маргарыта Ляўчук знайшла, як вырашыць праблемы з прысудам у Беларусі6

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 45

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?1

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны26

Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі2

Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →