Свет66

«Нашы мовы зліваліся ў адну». У Лодзі беларусы і палякі разам сустрэлі Вялікдзень

Супольная велікодная імша ў касцёле Святога Юзафа праводзілася па-беларуску і па-польску. Двухмоўнае набажэнства ў Лодзі стала ўнікальным рэлігійным дзействам для каталіцкай Польшчы.

Велікодная імша па-беларуску і па-польску ў Лодзі

«Гэта адзіная святая імша ў польскім касцёле, якая адразу праходзіла і па-польску, і па-беларуску. Гэта найважнейшая святая імша, якая адбываецца на працягу ўсяго літургічнага года ў касцёле», — тлумачыць адметнасць набажэнства айцец Дзмітрый Прыступа.

Святар кажа, што правесці двухмоўную велікодную імшу прапанавалі палякі.

«Каб не маліцца паасобку, а разам сабрацца на службу палякам і беларусам, што веруюць у Хрыста. Беларусы з энтузіязмам, заангажаваннем, падзякай і радасцю падтрымалі такую прапанову», — адзначае ён.

Ксёндз Дзмітрый Прыступа на велікоднай імшы ў Лодзі

У Лодзі асела багата беларусаў, якія вымушана пакінулі радзіму. Супольнае польска-беларускамоўнае набажэнства сабрала больш за сто вернікаў.

«Было крута. Калі дазналася, што такая малітва будзе праводзіцца, то сумнявалася, як такое можа быць, але выйшла прыгожа і ўзнёсла. Мовы гарманіравалі адна з адной, і здавалася, што зліваліся нават у адну. І словы патрэбныя гаварыліся: пра мір, спакой, радзіму, веру, надзею і любоў», — падзялілася ўражаннямі адна з верніц.

Падчас велікоднай імшы ў Лодзі

Летась у лістападзе была падтрымана ініцыятыва беларускай каталіцкай суполкі, каб раз на тыдзень у касцёле Святога Юзафа ладзіліся набажэнствы на беларускай мове. Цяпер беларуская парафія пры гэтай святыні гуртуе да трох дзясяткаў вернікаў. На набажэнствы прыходзяць і праваслаўныя беларусы, каб чуць сваю мову.

«Аб’ядноўвае нас вера ў Хрыста. Мы молімся за нашу трываласць і каб не страціць нашай надзеі, умацаваць сэрцы. Мы верым, што Хрыстос уваскрэс і ўскладаем на яго нашыя надзеі», — кажа айцец Дзмітрый.

Праводзіць богаслужэнні для беларусаў 31-гадовы айцец Дзмітрый Прыступа. Ён з Баранавічаў. Да 2020 года святарстваваў на Брэстчыне. Яму давялося пакінуць радзіму пасля інцыдэнту з вайскоўцам, які разганяў пратэст. Супраць святара была распачата крымінальная справа за «наўмысны гвалт над супрацоўнікам унутраных спраў», і ён у вышуку.

У Лодзі, акрамя правядзення беларускамоўных набажэнстваў, беларускі святар заняты справамі парафіі, адпявае памерлых, вянчае ды выкладае рэлігію ў сярэдняй школе.

Касцёл Святога Юзафа ў велікодную ноч

У адным з інтэрв'ю айцец Дзмітрый Прыступа казаў, што яго парафіяне — неабыякавыя маладыя людзі, якія клапоцяцца пра сваю Бацькаўшчыну, і большасць з іх размаўляе стала па-беларуску.

Гурт Znak stop на велікоднай службе ў Лодзі

Велікоднае набажэнства завяршалася выступленнем беларускага гурта Znak stop.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Мінскія ўлады забаранілі праводзіць велікодныя службы каля закрытага Чырвонага касцёла

У касцёлах на Дзень Канстытуцыі на загад уладаў будуць маліцца за яднанне

У бабруйскіх каталікоў могуць забраць касцёл

Каментары6

  • Алек. Ру
    09.04.2023
    Рэдкая пазытыу́ная навіна!!! І цудоу́на, што палякі І беларусы разумеюць адзін аднаго без пасрэдства
    расейскай.
  • відьма
    09.04.2023
    Алек. Ру, тут пра палякаў нічога не сказана. як успрынялі гэта палякі-прыхаджане? 
  • Чытач
    09.04.2023
    відьма, Калі ласка, прачытайце артыкул, бо ён паведамляе вам: «Сьвятар кажа, што правесьці двухмоўную велікодную імшу прапанавалі палякі». Прапанавалі палякі. Гэта іхняя рэакцыя.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць