Эканоміка1313

У Польшчы пачнуць выдаваць іпатэку пад 2% гадавых, хоць насамрэч пад 4. Скарыстацца змогуць і беларусы

З ліпеня бягучага года ў Польшчы пачне працаваць праграма іпатэчнага крэдытавання «Першая кватэра» з дзяржаўнай субсідыяй. Паглядзелі, якія ўмовы прапануюць і ці змогуць скарыстацца праграмай беларусы, якія жывуць у Польшчы.

Іпатэка пад 2% гадавых?

На бягучы момант рынкавыя стаўкі па іпатэчных крэдытах у злотых у Польшчы складаюць каля 7,5—8,5 % гадавых. Праграма «Першая кватэра» (Pierwsze mieszkanie) прадугледжвае крэдыт пад 2% гадавых. Розніцу ў стаўках будзе кампенсаваць дзяржава.

Але 2% вельмі ўмоўныя, бо дзяржаўныя надбаўкі да крэдытаў не будуць уключаць банкаўскую маржу або камісію. Яе павінен будзе пакрыць пазычальнік, а гэта яшчэ каля 2%. У выніку атрымліваецца, што па факце гэта будзе крэдыт пад 4% гадавых, што на 3,5—4,5 працэнта менш, чым стаўкі па звычайных іпатэках.

Польскія ўлады плануюць, што праграма будзе дзейнічаць ад 1.07.2023 да канца 2027 года.

Хто зможа скарыстацца іпатэкай

Як вынікае з самой назвы праграмы, скарыстацца ёй змогуць толькі тыя, хто набывае сваё першае жытло. Прычым гэта не абавязкова мусіць быць кватэра, можна купіць і дом. Максімальная сума крэдыту для адзінокіх людзей складае 500 тысяч злотых (каля 110 тысяч еўра), для сямейных — 600 тысяч (каля 131 тысячы еўра). Максімальная сума першапачатковага ўнёску не мусіць перавышаць 200 тысяч злотых. З гэтага вынікае, што жытло, набытае па гэтай праграме, не можа каштаваць больш за 700 тысяч злотых (каля 153 тысяч еўра) для адзінокіх і не больш за 800 тысяч злотых (каля 175 тысяч еўра) для сямейных.

З улікам польскіх цэн на нерухомасць атрымліваецца, што, калі вы скарыстаецеся такой магчымасцю, вам не ўдасца набыць вялікую кватэру ў Варшаве ды іншых вялікіх гарадах, дзе цэны таксама высокія. Напрыклад, у Гданьску ці Кракаве.

Апроч абмежаванняў па суме крэдытавання і кошце жытла, праграма прадугледжвае і шэраг іншых абмежаванняў. Па-першае, крэдытаатрымальнік мусіць быць не старэйшы за 45 год. Па-другое, ільготны перыяд будзе доўжыцца толькі першыя 10 год. Пасля працэнтныя стаўкі па іпатэцы выйдуць на звычайны ўзровень.

Атрымальнік ільготнай іпатэкі будзе абавязаны жыць у набытым жытле на працягу 24 месяцаў з моманту набыцця кватэры або здачы дома для выкарыстання ў выпадку будаўніцтва.

Калі ўласнік вырашыць здаваць жытло ў арэнду, то ён страціць ільготы і будзе вымушаны перайсці на стандартныя працэнты і кампенсаваць грошы, выдаткаваныя дзяржавай на змяншэнне працэнтаў. Тое самае датычыць продажу. Калі чалавек набудзе жытло з дапамогай праграмы і вырашыць яго прадаць, то яму таксама давядзецца кампенсаваць розніцу ў спецыяльных і звычайных працэнтных стаўках. Гэтыя правілы будуць дзейнічаць цягам 10 гадоў, пакуль атрымальнік выплачвае іпатэку па зменшаным працэнце.

Ці змогуць такой магчымасцю скарыстацца беларусы?

Фінансавы і крэдытны кансультант Глеб Рачкоўскі ў эфіры радыё «Ўнэт» выказаў здагадку, што скарыстацца такой магчымасцю змогуць у тым ліку і грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Польшчы. Эксперт адзначыў, што ў Польшчы не існуе ніякіх абмежаванняў для атрымання крэдыту на падставе грамадзянства. Адзінае, што ў залежнасці ад статуса пражывання грамадзяніна Беларусі розніцца колькасць банкаў, гатовых выдаць іпатэчны крэдыт. Па словах спецыяліста, адзін з польскіх банкаў гатовы крэдытаваць нават на падставе візы. Чатыры банкі даюць крэдыты на падставе часовага дазволу на жыхарства. Уладальнікі пастаяннага ДНЖ маюць магчымасць атрымліваць крэдыты ва ўсіх банках.

Чытайце таксама: 

Мінскім арандадаўцам і не снілася. Колькі беларусы плацяць за здымныя кватэры ў Польшчы і Літве 

За паўтара года беларусаў, якія працуюць у Польшчы, стала болей амаль у два разы

93% заявак на візы Poland.Business Harbour — ад беларусаў

Каментары13

  • Беларус
    01.05.2023
    Гэта не тое, што у краiне для рабавання народа купкай бандытау
  • ром
    01.05.2023
    Добро пожаловать в кабалу!!
    Лучше бы просто цену квартир снизили
  • веселые картинки
    01.05.2023
    а што - на палове польскіх банкнот нашы князі?

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →