Эканоміка

За паўтара года беларусаў, якія працуюць у Польшчы, стала болей амаль у два разы

Як паказвае статыстыка, цікавасць да працы ў Польшчы з боку беларусаў працягвае расці. Толькі за апошнія паўгода, там дадалося 17,5 тысячы афіцыйна працаўладкаваных грамадзян Беларусі. Па дынаміцы прыросту беларусы займаюць першае месца.

Попыт на працу з боку беларусаў расце

Па стане на сакавік 2023 года, у Польшчы афіцыйна працуе каля 116 тысяч грамадзян Беларусі. Такія даныя прыводзіць польскі ZUS (аналаг беларускага ФСАН). Яшчэ паўгода таму ў Польшчы афіцыйна працавала крыху менш за 100 тысяч грамадзян Беларусі. А па стане на канец 2021 года такіх было ўсяго 67,7 тысячы.

Агулам за паўгода лічба працаўладкаваных у Польшчы іншаземцаў вырасла больш чым на 28 тысяч, з якіх 17,5 тысячы мелі беларускае грамадзянства. З гэтых даных вынікае, што прырост колькасці замежных грамадзян, якія працуюць у Польшчы, у першую чаргу адбываецца за кошт беларусаў.

Саступаем толькі ўкраінцам, але…

Па стане на сакавік бягучага года у польскім ZUS было зарэгістравана 1 073 366 працуючых іншаземцаў. Беларусы ў гэтым спісе займаюць другое месца, саступаючы толькі грамадзянам Украіны, якія скаладаюць 69% ад агульнай колькасці афіцыйна працаўладкаваных замежнікаў.

Пры гэтым, як паказве статыстыка, колькасць украінцаў, якія працуюць у Польшчы, застаецца стабільнай і нават крыху скарачаецца. Калі ў верасні 2022 года ў Польшчы працавалі 744,4 тысячы ўкраінцаў, то ў сакавіку 2023-га іх лічба скарацілася да 741,9 тысячы.

Беларусы едуць у Польшчу не толькі на заробкі, але і на ПМЖ

Аб тым, што нашы грамадзяне актыўна з'язджаюць у Польшчу не толькі на заробкі, сведчыць і іншая статыстыка. Так, напрыклад, па выніках мінулага года беларусы занялі трэцяе месца сярод іншаземцаў, якія набылі нерухомасць у Польшчы. У гэтым рэйтынгу мы саступілі толькі ўкраінцам і немцам.

Агулам за 10 месяцаў мінулага года замежнікі набылі ў Польшчы 9900 кватэр. З іх 4275 — грамадзяне Украіны, 1118 — грамадзяне Германіі і 889 кватэр набылі беларусы. Цікава, што на чацвёртым месцы сярод замежных пакупнікоў нерухомасці ў Польшчы аказаліся расіяне. Грамадзяне РФ летась купілі там 276 кватэр.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Ад 4 да 14 еўра за гадзіну на рукі. Якую працу прапануюць беларусам у ЕС

Летась беларусы ў Польшчы адкрылі амаль у 4 разы больш фірм, чым у 2020-м. Чым там займаюцца беларускія бізнэсоўцы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку2

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку2

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць