Свет33

93% заявак на візы Poland.Business Harbour — ад беларусаў

Пераважная большасць заявак на польскія візы па праграме для IT-спецыялістаў Poland.Business Harbour была пададзена ад беларусаў. Пра гэта піша выданне Rzeczpospolita са спасылкай на інфармацыю Польскага агенцтва па гандлі і інвестыцыях.

Як паведамляюць у агенцтве, з восені 2020 года да канца сакавіка 2023-га ў Польшчу прыбылі больш за 72,2 тысячы IT-спецыялістаў з розных краін. Большасць з іх прыехалі з Беларусі.

На беларусаў прыпадае больш за 93% заявак на візы па гэтай праграме, якія падаваліся як праз кампаніі, зарэгістраваныя ў Польшчы, так і праз польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой.

Частка заявак на візы паступіла праз інвестыцыйныя праграмы кампаній з-за ўсходняй мяжы Польшчы: усяго такіх праграм 122, і большасць з іх таксама звязаныя з кампаніямі з Беларусі.

На другім месцы па колькасці заявак знаходзяцца грамадзяне Расіі (3,8%), далей ідзе Украіна (менш за 2% заявак). Пры гэтым пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны кампаніі з Расіі больш не могуць скарыстацца праграмай Poland.Business Harbour. Украінцы ж, у тым ліку IT-спецыялісты, пасля пачатку вайны могуць знаходзіцца і працаваць у Польшчы без усялякіх віз і дазволаў.

Праграма Poland.Business Harbour — гэта комплекс паслуг, які дазваляе фрылансерам, стартапам, малым і сярэднім, а таксама буйным прадпрыемствам аператыўна і ў спрошчаным парадку пераехаць на тэрыторыю Польшчы.

Каментары3

  • лид
    30.04.2023
    лукашенко - это могильщик Беларуси…
  • Понятно
    30.04.2023
    Всё, что нужно знать о "хрустальном сасуте" лукашенок.
    Умным, в "хрустальном сасуте" лукашенок, нет места и не место.
    Это же касается врачей, водителей, строителей и просто нормальных людей.
    В "хрустальном сасуте" - место милиционерам, которые зовут себя гестаповцами лукуашенко, да умеющим мыть обосра...ых коров чиновникам....
  • Калматы Вожык
    30.04.2023
    Я так разумею, што рэальнай Беларусы -- рэальны кабздзец! Нездарма, глыбоцкия старцы, яшчэ за "польскім часам", прарочылі незалежнасць т.зв. Белай Расіі, усяго на пару гадоў!
     "І выберуць беларусы сабе Цара! І гэты Цар прадасць Беларусь чужынцам!"
    Не думайце, што гэтыя прароцтвы -- мая фантазія! Гэтае прароцтва апублікавана ў "Нашай Ніве" яшчэ ў 1996-м на стар. 16-й. 

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць