Грамадства44

На медыцынскія пераабследаванні датэрмінова выклікаюць раней прызнаных непрыдатнымі для службы ў войску ў мірны час — «Зеркало»

Выданне «Зеркало» на падставе інфармацыі, атрыманай ад сваіх чытачоў, піша пра тое, што ў беларускія ваенкаматы сталі запрашаць на паўторныя медагляды.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: агенцтва «Ваяр»

20-гадовага Віктара, які жыве ў невялікім горадзе Віцебскай вобласці, выклікаюць у ваенкамат ужо цяпер, хоць у 2021 годзе ён атрымаў статус непрыдатнасці да службы ў мірны час з пераабследаваннем кожныя тры гады. Тэрмін яго мінае восенню 2024-га, але з'явіцца загадалі ўжо цяпер.

Тлумачаць гэта тым, што ў лютым, маўляў, змянілі спіс хвароб, якія дазваляюць прызнаваць чалавека непрыдатным. Спачатку патэлефанавалі на пачатку мая і запыталіся, ці не хацеў бы ён да іх прыйсці, бо «чым раней адслужыш, тым лепш», а пасля адмовы хлопца ў сярэдзіне траўня яму зноў патэлефанавалі і сказалі тэрмінова прыйсці без права на адмову.

Позву Віктару не даслалі, а калі ён прыйшоў у ваенкамат, яе далі ўжо там. Цяпер ён праходзіць агляд: прайшоў некалькі лекараў у паліклініцы, а пасля сказалі легчы ў бальніцу, каб пацвердзіць дыягназ.

Падобная сітуацыя адбылася і з 21-гадовым Андрэем, які таксама жыве ў адным з раённых гарадоў Віцебскай вобласці. Ён павінен быў бы па графіку прыйсці на пераагляд увосень, але яму сказалі, што абавязкова трэба проста цяпер.

Па званку ён не пайшоў і на гэты нумар вырашыў не адказваць, але пасля гэтага Андрэю даслалі позву на месца працы. Пакуль не хадзіў, але і ўхіліцца магчымасці не бачыць. Прытым яго хвароба (праблема з сасудамі) усё адно нібыта не патрапіла пад карэкціроўку, таму ён не разумее, чаму яго так спешна трэба выклікаць.

Абодва суразмоўцы «Зеркала» расказалі, што ведаюць яшчэ некалькі падобных выпадкаў. Напрыклад, на пераагляд праз тэлефон выклікалі знаёмага Віктара. Малады чалавек з Мінска і таксама не прыдатны ў мірны час. У ваенкамат ён пакуль ісці не збіраецца — чакае позву. У Андрэя такіх знаёмых няма, але ён кажа, што гісторыі пра тэрміновы медагляд людзей, якія не прыдатныя ў мірны час, ён таксама чуў не раз. 

Спробы даведацца пра гэта больш падрабязна ў ваенкаматах поспеху не мелі, там абышліся агульнымі словамі. 

Каментары4

  • НГМ
    18.05.2023
    РВК ПНХ
  • Макс
    19.05.2023
    Это они просто как в Финляндии решили. Там 80% служат, у нас 80% косят и вобщем правильно делают.
  • Феликс
    20.05.2023
    лукашэнка i пуцiн гэта вайна,
    Послать то можно,но у них за спиной МВД,КГБ с дубинками и ручные суды.Трудно что то требовать с народа в рабстве кроме революции.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць