За 20 км ад мяжы з Украінай у Беларусі будуюць умацаванні з «зубоў дракона» — «Беларускі Гаюн»
«Зубы дракона» — квадратна-пірамідальныя ўмацаваньні з жалезабетону вышынёй ад 90 да 120 см. Расійскія вайскоўцы актыўна будуюць іх на Данбасе і іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, а цяпер, як даведалася маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», сталі тое ж самае рабіць і на тэрыторыі Беларусі.
Будаўніцтва нібыта ідзе на выездзе з паселішча Калініна Гомельскага раёна, дзе ўздоўж трасы М8 у напрамку Украіны ў полі ўжо пабудавалі цэлую лінію гэтых умацаванняў.
Раней паведамлялася, што ў справу вырабу «зубоў дракона» для расійскіх патрэб заангажаваныя і беларускія прадпрыемствы.
Каментары