Грамадства36

Ігар Макар «паламаў» паліграф

Былы афіцэр спецпадраздзялення «Алмаз» у праграме «Шчыра кажучы» на «Белсаце» цягам дзвюх гадзін адказваў на пытанні на дэтэктары хлусні. У выніку паліграфолаг не здолеў высветліць, дзе Ігар Макар казаў праўду, а дзе маніў.

Ігар Макар Игорь Макар Uhar Makar
Ігар Макар перад пачаткам праверкі на паліграфе. Скрыншот відэа праграмы «Шчыра кажучы»

Як адзначыла вядоўца праграмы Арына Маліноўская, гэта было самае доўгае тэставанне.

Ігар Макар адзначыў, што заўсёды гаворыць праўду і выступае за тое, каб чалавек адказваў свае ўчынкі незалежна ад таго, апазіцыянер ён ці лукашыст.

«Хіба што мяне так выхоўвалі, і я цярплю з-за праўды», — заўважыў Макар і адзначыў, што ў сваім жыцці толькі два разы праходзіў паліграф.

Па словах былога сілавіка, першы раз гэта адбылося ў 2021 годзе ва Украіне, калі ён лётаў туды па справе аб гібелі Паўла Шарамета. Макар сцвярджае, што той раз ён прайшоў праверку на паліграфе.

На праграму «Шчыра кажучы» былы афіцэр «Алмаза» патрапіў па ўласным жаданні.

На пытанне, чаму ён гэта прапанаваў, Макар адказаў, што яму няма чаго ўтойваць.

«Я, быць можа, дзякую Богу, што вы мяне сюды запрасілі, бо я дакажу, хоць і няма сэнсу, што я ні ў чым не замяшаны».

Па словах былога сілавіка, пасля праходжання паліграфа ў студыі праграмы ён адчувае сябе, як выціснуты лімон.

«Я б лепш тры кіламетры прабег і быў бы ў лепшым стане, чым цяпер».

Як адзначае Ігар Макар, падчас правядзення тэста ён разумеў, што як бы ён ні адказваў на пытанні, што б ні гаварыў — праўду ці не, усё роўна будзе куча бруду.

Макар адмоўна адказаў на пытанні вядучай аб тым, ці прымаў заспакаяльныя сродкі і ці ведае ён, як падмануць паліграф.

Вядучая адзначыла, што былому афіцэру «Алмаза» падчас правядзення тэста было зададзена каля 30 пытанняў, але яна не бачыць сэнсу іх агучваць, бо, па яе словах, герой перадачы не прайшоў паліграф.

Яна патлумачыла, што рэакцыя Макара была аднолькавай як на хлусню, так і на праўду. Таму не атрымалася даведацца, дзе ён схлусіў, а дзе сказаў праўду. Па словах Арыны Маліноўскай, такі выпадак першы за ўсю гісторыю праграмы.

Як адзначыў паліграфолаг Віталь Савюк, у гэтым выпадку мела месца супрацьдзеянне праверцы.

«Гэта магло быць звязана з рознымі прычынамі. Напрыклад, з ужываннем пэўных медыцынскіх прэпаратаў. Таксама такая сітуацыя магчымая ў выпадку моцнай стомленасці ці хваробы».

Спецыяліст заўважыў, што ўзровень узбуджэння нервовай сістэмы ў Ігара Макара падчас правядзення даследавання быў вышэйшы за норму.

«Адразу некалькі фактараў паказвала на тое, што ў гэтым выпадку ідзе супрацьдзеянне праверцы. Былі зафіксаваны аднолькавыя рэакцыі на пытанні, якія супярэчаць па сэнсе адно аднаму. Калі Ігар Макар хлусіў на відавочныя пытанні ці гаварыў праўду, рэакцыі былі аднолькавыя».

Напрыклад, Макару было прапанавана падмануць паліграф. Для гэтага яму трэба было адмоўна адказаць на пытанне, ці яго імя Ігар.

Віталь Савюк заўважыў, што такія сітуацыі здараліся ў яго практыцы, і ён лічыць, што гэта выклікана ці ўжываннем нейкіх прэпаратаў, ці дрэнным самаадчуваннем чалавека.

«Але ў гэтым выпадку дакладна вызначыць, што стала прычынай такіх рэакцый у Ігара Макара, мы не можам».

Сам Макар заўважыў, што гэта магло адбыцца з-за таго, што ён стаміўся ад палітыкі.

На заўвагу вядучай аб тым, што ён, магчыма, ведае, як падмануць паліграф, Ігар Макар адказаў:

«Я адказваў на ўсе пытанні сумленна і шчыра. І мяркуючы па ўсім, пасля вось гэтай студыі я буду ўжо ненавідзець апазіцыйны рух».

Чытайце яшчэ:

Хто такі Ігар Макар — джокер альбо правакатар?

«Макар дзейнічае як правакатар». Байполавец Азараў прааналізаваў скандальныя аўдыязапісы

Пра забойства Стрыжака і Кулажанку, Карач і Ціханоўскую, свой фонд і аплату крэдытаў сілавікам. Вялікае інтэрв'ю Ігара Макара

Каментары36

  • Acab
    13.06.2023
    Мне было гадоў шэсьць, а мо й пяць, нейкае кіно дэтэктыўнае цягнулася, не давала мне паўзірацца мульцікі, а вішчэў бацьькам пераключыць, а тыя тлумачылі, што як забойцу знойдуць, тады паўзіраемся мульцікі. Мне было відавочна, як шукаць, я агучыў гэты спосаб: -Трэба кожнага спытацца, ці ён забіваў ці не. ... Гісторыя с паліграфам як навуковым(!) крытэрам незаплямленасьці калябарацыяй з бэсэсэрам (а і чаго заўгодна крытэрам, хоць што за жончынымі плячыма ня выжлактаў наліўку з бару, хоць што мужавыя грошы патраціла на ежу, а не на парфюмы) вяртае мяне ў бесклапотнае дзяцінства
  • Acab
    13.06.2023
    А вось як інструмэнт ціску на неляяльных прымус праходзіць паліграф працуе. Тут як ў войску дзяды прымушаюць духаў 50 разоў адціскацца.
  • Acab
    13.06.2023
    Дарэчы, назіраецца моцная нястача Байполаў ў эмігранцкай прасторы, выдзяліце Макару свой Байпол, чалавек харошы, ня на склад жа яму ці ў гандлёвы цэнтар працаваць

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар і слухаць радыё4

Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА1

У Беларусь прыляцелі 11 расійскіх знішчальнікаў4

МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў3

«Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Арастовіч патлумачыў тыя свае словы13

У Беларусі з'явіліся яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Обычное утро» і «Ліцвіны»2

Лукашэнка хоча, каб кітайцы пабудавалі ў Мінску музей гісторыі Беларусі16

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры5

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»

Галоўнае
Усе навіны →