Грамадства11

Тэхас, Юта і Луізіяна забаранілі дзецям карыстацца сацыяльнымі сеткамі без згоды бацькоў

Ці сапраўды гэта добра і якія могуць быць падводныя камяні?

Выява: vecteezy

Губернатар Тэхаса Грэг Эбат падпісаў законапраект, які забараняе дзецям да 18 гадоў далучацца да шырокага спектра сацыяльных сетак без згоды бацькоў. Законапраект пад назвай HB 18 патрабуе ад кампаній, якім належаць сацыяльныя сеткі, атрымання згоды бацькоў або апекуноў непаўналетняга, перш чым дзіцяці ці падлетку будзе дазволена стварыць уласны ўліковы запіс пачынаючы з верасня наступнага года.

Законапраект таксама прымушае сацыяльныя сеткі ствараць новыя сістэмы фільтрацыі кантэнту з мэтай недапушчэння дзяцей да «шкоднай» інфармацыі. Пад шкоднай разумеецца кантэнт, звязаны, напрыклад, з расстройствамі харчовых паводзінаў, злоўжываннем псіхаактыўнымі рэчывамі або «грумінгам» (гэта калі хтосьці наладжвае адносіны, давер і эмацыйную сувязь з непаўналетнім з мэтай маніпуляцыі і / ці эксплуатацыі).

Не дзіва, што адразу ж актываваліся і праціўнікі падобных мер. Так, у лабісцкай групе для транснацыянальных тэхналагічных кампаній NetChoice заявілі, што яны расчараваныя падпісаннем законапраекта, які «парушае адначасова бацькоўскія правы, першую папраўку і лічбавыя свабоды кожнага тэхасца», а таксама «аддае перавагу ўрадавай пастанове над тэхаскімі сямейнымі каштоўнасцямі».

NetChoice, якая была заснаваная ў 2001 годзе, на сёння прапануе каля 30 кампаній сацыяльных сетак, пошуку і электроннай камерцыі, у тым ліку Amazon, Google, Meta (мацярынская кампанія Facebook, Instagram і WhatsApp), eBay, PayPal, TikTok, Etsy і Yahoo!.

Тэхаскае азначэнне «лічбавай паслугі» вельмі шырокае. Як тлумачыць The Verge, згода бацькоў будзе неабходная для дзяцей, якія спрабуюць атрымаць доступ практычна да любога сайта, які збірае ідэнтыфікацыйную інфармацыю, напрыклад, адрас электроннай пошты. Ёсць некаторыя выключэнні, у тым ліку сайты, якія ў асноўным утрымліваюць адукацыйны або навінавы кантэнт і паслугі электроннай пошты. Генеральны пракурор Тэхаса можа падаць у суд на кампаніі, якія парушылі гэты закон.

Патрабаванні закона аб фільтрацыі «шкодных матэрыялаў» (калі само азначэнне «шкоднасці» можа трактавацца даволі шырока) і надзяленні бацькоў абавязкам катраляваць уліковыя запісы іх дзяцей разам з некаторымі іншымі заканадаўчымі актамі федэральнага ўзроўню напалохалі не толькі ўладальнікаў сацсетак, але і групы, што сочаць за грамадзянскімі і лічбавымі правамі ў ЗША.

Напрыклад, ёсць «Акт аб бяспецы дзяцей у інтэрнэце», прыняты Сенатам ЗША, які загадвае платформам не дапускаць да непаўналетніх кантэнт, звязаны з усё тым жа няправільным харчаваннем і іншымі дэструктыўнымі паводзінамі. Але крытыкі асцерагаюцца, што падобныя законы прывядуць такія кампаніі, як Instagram або TikTok, да празмернай мадэрацыі ў тым ліку і няшкоднага кантэнту, каб пазбегнуць судовых праблем. А залішне строгі бацькоўскі кантроль таксама можа нанесці шкоду дзецям у сем'ях, якія злоўжываюць гэтым кантролем, дазваляючы бацькам сачыць за дзецьмі, якія шукаюць сапраўды карысныя для сябе рэсурсы ў інтэрнэце.

Бацькоўскі кантроль, па сутнасці, запатрабуе ад вялікай колькасці інтэрнэт-платформаў ствараць сістэмы сачэння і кантролю за размовамі, якія маладыя людзі могуць весці ў інтэрнэце, і запатрабуе таксама, каб гэтыя сістэмы сачэння былі ўключаныя па змаўчанні. Гэта з вялікай імавернасцю прывядзе да далейшага адсочвання ўсіх карыстальнікаў незалежна ад узросту.

Тэхас далучаецца да спіса штатаў, якія нядаўна прынялі падобныя абмежавальныя законы для асоб, маладзейшых за 18 гадоў. На мінулым тыдні Луізіяна прыняла аналагічны законапраект аб патрабаванні згоды бацькоў. Канектыкут, Мэрыленд, Мінесота, Нью-Джэрсі і Агая таксама разглядалі ці разглядаюць падобныя заканадаўчыя акты.

Каментары1

  • Axel Justas
    19.06.2023
    Зграя гіпакрытыкаў... Чамусьці ўсе законы па забароне абортаў педалююць мужыкі ва ўзросце за 60, жанчын не пытаюцца. Тут тое ж самае - замест навучання бяспечным паводзінам у Інтэрнеце, лепш забараніць, мо яшчэ і на Біблію спасылаючыся.

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць