Паводле «Базы», хлопцы прызналіся ў падпале, за сваю працу яны нібыта атрымалі 30 000 расійскіх рублёў на крыптакашалькі, заданне атрымлівалі праз тэлеграм.

Хлопцы затрыманыя. Распачалі справу па артыкуле 267 КК РФ («Прывядзенне ў непрыдатнасць транспартных сродкаў або шляхоў зносін»).

Тры рэлейныя шафы на чыгунцы ў Маскве падпалілі 19 чэрвеня. Пажар пачаўся каля паловы на трэцюю ночы ля чыгуначных шляхоў уздоўж Варшаўскай шашы.

Агонь удалося аператыўна патушыць.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2