Свет

Тэрмін зняволення заснавальніцы Theranos Элізабет Холмс скарацілі на два гады. Але сядзець яшчэ дзевяць гадоў

Холмс былі выстаўленыя абвінавачванні ў махлярстве яшчэ ў 2018 годзе, праз некалькі гадоў пасля таго, як The Wall Street Journal апублікаваў серыю рэпартажаў пра тое, што запатэнтаваная Theranos тэхналогія тэставання крыві «па адбітках пальцаў» была недакладнай.

Photo by Philip Pacheco/Getty Images

Заснавальніца Theranos Элізабэт Холмс можа выйсці з турмы прыкладна на два гады раней, чым чакалася. Так, згодна з яе профілем на сайце Федэральнага бюро турмаў, дата вызвалення Холмс цяпер запланаваная на 29 снежня 2032 года, як піша «Еўрапейская праўда».

Гэта азначае, што тэрмін, які яна будзе адбываць, амаль на два гады карацейшы за яе першапачатковы прысуд, які павінен быў доўжыцца 11 гадоў і тры месяцы.

Бюро пацвердзіла газеце The Guardian скарачэнне тэрміну зняволення да дзевяці гадоў і сямі месяцаў, але адмовілася ад далейшых каментароў, спасылаючыся на прыватнасць і бяспеку зняволеных.

Холмс былі выстаўленыя абвінавачванні ў махлярстве яшчэ ў 2018 годзе, праз некалькі гадоў пасля таго, як The Wall Street Journal апублікаваў серыю рэпартажаў пра тое, што запатэнтаваная Theranos тэхналогія тэставання крыві «па адбітках пальцаў» была недакладнай.

Выданне таксама паведамляла, што кампанія ведала пра свае праблемы, але ўсё роўна дасылала пацыентам недакладныя вынікі тэстаў. У 2022 годзе Холмс прызналі вінаватай у злоўжыванні службовым становішчам.

Каментары

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II11

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду3

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў2

Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?3

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →