Грамадства44

У труну паклалі капялюш. У Бабры праходзіць развітанне з Алесем Пушкіным

А 10-й у двары дома па вул. Горная, 4 у вёсцы Бобр пачалося развітанне з мастаком Алесем Пушкіным. У 12:30 будзе паніхіда, у 13:30 пройдзе пахаванне.

Мастака, які згінуў у зняволенні, хаваюць у вышыванцы, у труну яму паклалі капялюш.

Фота з развітання з’явілася ў сацыяльных сетках.

Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. 

Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года і праз год асудзілі на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Каментары4

  • Спачуваньні
    13.07.2023
    Няхай Алесь спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. І няхай ягоная сьмерць падштурхне беларусаў змагацца за беларускую самапавагу й свабоду. Вечная памяць Вам, сапраўдны сын і патрыёт Беларусі. Няхай Ваша сьведчаньне жыве й прыносіць плён. Няхай Ваша ахвяра ня будзе марнаю.
  • Вітольд
    13.07.2023
    Ў 30я гады XX стагоддзя камуністычный рэжым вынішчаў беларушчыну, забіваў яе дзеячоў у Курапатах, на Кабыляцкай гары, у Шчокатаўскім лесе і г.д, таксама дэпартаваў нязгодных на смерць ў гулаг, ствараючы з астатніх беларусаў "тутэйшых". Вялізарнай памылкай стала тое, што у пачатку 90х архівы КДБ не адчынілі, яшчэ жывыя каты засталіся беспакаранымі, а сам камуністычны рэжым - неасуджаным. З-за чаго гісторыя паўтараецца, а ў краіне зараз арудуе новая генерацыя катаў, пры гэтым нам распавядаюць міфы пра "жудасны канцлягер Бяроза-Картузкая" і "генацыд беларускага народа".
    Калі рэжым знікне - усе павінныя ведаць пра загінулых ад рук рэжыма патрыётаў і шанаваць іх памяць, а крывавыя каты - павінныя адказаць за свае злачынцтвы.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    14.07.2023
    Вітольд, Хорошо жить легендами и плодить новые. Знаешь, родной, мой прадед в Березе Картузской побывал (сам из Дрогичинского р-на, соседи Березовского). Так что при всем уважении к очередным мифостроителям, Береза - не миф. И ополячивание - не миф. Мне мои старики еще успели об этом рассказать. От того, что режимчик Луки сейчас вытаскивает историю с Березой в выгодном для себя свете, ничего не меняется: тюрьма была, лагерь был, погибшие были (прадед после "визита" еще три дня пожил), отношение титульной нации к усходним крэсам - было. И Волынь была, как ответная реакция... И ничего личного, история она сложнее городских легенд, кто бы их не придумывал бы.

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць