Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

У ноч з 20 на 21 ліпеня будзе цалкам закрыты рух па пуцеправодзе, які злучае вуліцы Маскоўскую і Чкалаву. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панеў.

Праехаць па мосце будзе немагчыма ад 1:00 да 5:00. У гэты час ужо не працуе грамадскі транспарт і ў цэлым рух на гарадскіх вуліцах мінімальны.

— Поўнае закрыццё руху неабходнае для таго, каб пагрузіць для вывазу дэмантаваныя элементы пуцеправода, — растлумачыў С.Панеў. — Просім кіроўцаў паставіцца з разуменнем да гэтай сітуацыі і скарыстацца аб'язнымі маршрутамі.

Нагадаем, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй пуцеправода з вул. Маскоўскай на вул. Чкалава працягнецца прыкладна 16 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0