Эканоміка6

Беларус уклаў свабодныя 5000 даляраў у акцыі. Што стала з грашыма праз 1,5 года

Наяўнасць вольных грошай падштурхоўвае людзей да пошуку варыянтаў для інвеставання. «Наша Ніва» пагутарыла з беларусам, які паўтара года таму вырашыў набыць акцыі на 5000 даляраў. Мужчына расказаў, ці ўдалося на гэтым зарабіць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Каб зменшыць рызыку, набыў акцыі кампаній з розных галін эканомікі

Кірыл (імя зменена на просьбу героя) паўтара года таму вылучыў вольныя 5 тысяч даляраў на куплю акцый замежных кампаній праз праграму Revolut. Рахунак беларус адкрываў на падставе польскага ПМЖ.

Мужчына кажа, што пайсці на такі крок яго падштурхнула жаданне паспрабаваць нешта новае і інтэлектуальна цікавае.

Кірыл вылучыў на куплю акцый 5000 даляраў, бо, па ягоных словах, гэта максімальная сума, страціўшы якую, ён не нанясе фатальнай шкоды сваім зберажэнням. Таму ўсім, хто хоча паспрабаваць сябе ў трэйдзінгу, ён раіць вылучаць на гэта такія сумы, каб іх страта не стала для вас фатальнай.

А каб паменшыць рызыку згубіць грошы — набываць акцыі кампаній з розных галін эканомікі, а не ўкладаць усе грошы ў акцыі дзвюх-трох кампаній.

Трэйдар-пачатковец прыводзіць розныя прыклады таго, як змяняліся цэны на акцыі, з якімі ён меў справы.

Скрыншоты, перададзеныя чытачом. Блакітная кропка — цана, па якой ён купляў акцыі, ружовая — па якой ён іх прадаваў.

Каб пастаянна не сачыць за коштам акцыі і паменшыць рызыку згубіць грошы, чытач паставіў у мабільнай праграме ліміты, каб акцыі аўтаматычна прадаваліся ў выпадку дасягнення мінімальна вызначанага кошту.

«Гэта дапамагае пазбавіцца акцый, калі іх кошт пачынае імкліва зніжацца. Тое самае і пры росце, калі цана дасягае загадзя вызначанага высокага ўзроўню, то акцыя аўтаматычна прадаецца», — тлумачыць Кірыл.

Па словах суразмоўцы, каб займацца інвеставаннем у акцыі, трэба пастаянна вучыцца, сачыць за навінамі і справаздачамі кампаній. Бо ад гэтага залежыць, якімі будуць цэны.

«Вось, напрыклад, даходы ў Netflix выраслі, але рынак чакаў большага плюса, таму акцыі пасля справаздачы абваліліся з 481 даляра да 432 за акцыю. Так іх акцыі за дзень патаннелі адразу на $50, ці на больш за 10%. Але прыбытковасць ад іх набыцця моцна залежыць ад таго, калі вы іх куплялі. Бо роўна год таму адна акцыя Netflix каштавала каля 240 даляраў».

Па словах Кірыла, у яго добра атрымалася зарабіць на акцыях ЕРАМ. Мужчына набываў іх амаль на самым дне, калі пачалася вайна, але паколькі ён разумеў, што гэта буйная кампанія, якая з часам адновіць свае пазіцыі, то не прагадаў.

Бываюць памылкі

Чытач прызнаецца, што здаралася, калі купляў не тое, што трэба, і страчваў грошы.

Але агулам гульні з акцыямі ён лічыць не вельмі рызыкоўнымі інвестыцыямі.

«Калі ты размяркоўваеш свае грошы ў акцыі розных кампаній, то рызыка таго, што з 5 тысяч праз год застанецца адна, — мінімальная. Бо ў звычайных умовах не будзе такога, што акцыі адразу 20 кампаній з розных галін бізнэсу рэзка страцяць у цане.

Я набываю акцыі, калі бачу, што яны ўжо дасягнулі дна. Але часам памыляюся, бо бывае, што яны працягваюць таннець, таму потым даводзіцца доўга чакаць, каб яны дасягнулі таго ўзроўню і сталі прадавацца даражэй.

Прафесійныя трэйдары гуляюць не толькі ў доўгую, але і ў кароткую. Але гэта ўжо больш складаныя механізмы. Для такіх гульцоў трэйдзінг — ужо праца, яны займаюцца гэтым кожны дзень. Для мяне гэта, хутчэй, цікавае хобі, я заходжу ў праграму прыкладна раз на тыдзень».

Прафесійныя трэйдары, па словах суразмоўцы, пастаянна займаюцца вялікай інтэлектуальнай працай — сочаць за справаздачамі, навінамі, аналізуюць іх.

«Тыя, хто займаецца трэйдзінгам прафесійна і ўкладае ў акцыі дзясяткі тысяч даляраў, за дзень могуць зарабіць ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч даляраў. Але і рызыка атрымаць страты ў такіх гульцоў таксама даволі вялікая. Мой варыянт больш бяспечны», — кажа чытач.

Кірыл аднойчы вырашыў рызыкнуць, уклаўшы 240 даляраў у акцыі кампаніі Cloving Oncology.

«Зарабіў 150 даляраў, але было вельмі рызыкоўна, бо кампанія адразу пасля збанкрутавала, яе акцыі сталі каштаваць 1 цэнт і яе знялі з біржы».

Што ў выніку?

Кірыл кажа, што калі ён зараз захоча прадаць усе акцыі і вывесці грошы, то ў яго атрымаецца крыху больш за 6000 даляраў. То-бок «бруднымі» ягоны заробак складзе каля 1000 даляраў, але пасля аплаты падаткаў у Польшчы (19%) чыстымі застанецца крыху больш за $800. Пры гэтым Кірыл адзначае, што на піку ягоны набор акцый каштаваў 6600 даляраў.



Каментары6

  • Ме
    16.08.2023
    А что с дивидендами в Етф происходит?
  • Воўк з Шклоў Стрыт
    16.08.2023
    Гэта ж нейкі агалцелы, пішчэрны капіталізм! Чаму вы вучыце чытачоў, шаноўная НН? Беларусы не такія, буржуйскія гульні на біржах - гэта не пра нас.
  • Гы
    16.08.2023
    Воўк з Шклоў Стрыт, так, беларусы “інвестуйма” ў СпортЛато

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае5

У Брытаніі мяняецца ўлада ўпершыню за 14 гадоў. Чым абярнуцца выбары для Украіны і Еўропы?2

У Казахстане Беларусь афіцыйна стала членам ШАС7

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?11

Айцішнік за год не знайшоў працы ў Польшчы і едзе назад у Беларусь4

Кіраўнік МУС Польшчы не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю

Такер Карлсан анансаваў інтэрвʼю з Зяленскім

Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Галоўнае
Усе навіны →