Эканоміка

Банкаўскія карткі для паездак за мяжу. Што прапануюць беларускія банкі

Паглядзелі, на якіх умовах банкі могуць зрабіць картку, якой можна будзе разлічвацца ў Еўропе.

Карткі Visa і Mastercard, якія выдаюць беларускія банкі, працуюць ва ўсім свеце, дзе працуюць самі сістэмы, таму з імі можна без праблем падарожнічаць па Еўропе. А вось у РФ міжнародныя карткі ператвараюцца ў бессэнсоўны аксесуар. Разлічыцца за пакупкі на расійскіх сайтах таксама не атрымаецца, бо ў Расіі не працуюць абедзве плацежныя сістэмы.

Беларусбанк

За картку Visa classic з пакетам «Старт» давядзецца заплаціць 25 рублёў пры адкрыцці ў аддзяленні банка і 20 рублёў, калі рабіць гэта анлайн.

Сярод бонусаў — бясплатнае СМС-апавяшчэнне і манібэк у 1%.

Тым, хто шмат падарожнічае ці проста часта ездзіць у Еўропу, можна прыглядзецца да карткі Mastercard з клуба «Карт-бланш».

Калі рабіць яе ў аддзяленні банка, то яна будзе каштаваць 70 рублёў, а ў выніку афармлення анлайн — 60 рублёў. Манібэк пры пакупках у межах Беларусі — 0,5%, за замежныя пакупкі — 1%. Таксама прадугледжаны манібэк памерам 2% пры браніраванні гатэля або куплі транспартных квіткоў за мяжой. Пры куплі квіткоў на цягнікі Беларускай чыгункі вяртаецца 5%.

Карткі ад Беларусбанка мусяць быць гатовыя праз сем працоўных дзён. Тэрмін дзеяння — тры гады.

Белгазпрамбанк

Картку для паездак за мяжу можна адкрыць і ў Белгазпрамбанку. Яна будзе працаваць паўсюль, апроч Расіі, Украіны і Крыма.

Картку Visa можна адкрыць толькі праз асабісты кабінет, а Mastercard — у аддзяленні банка. Картку абяцаюць выдаць адразу пасля афармлення. За Visa давядзецца заплаціць 25 рублёў, за Mastercard — 30.

Рахунак можна адкрываць у еўра або далярах ЗША. Калі вы збіраецеся разлічвацца карткай у краінах Еўразоны, то лепей выбіраць еўра. У такім выпадку не будзе ніякай канверсіі.

За зняцце наяўных за мяжой бяруць камісію 3,5% ад сумы, але не меней за шэсць беларускіх рублёў. Ніякіх праграм з манібэкам за мяжой, як у Беларусбанка, у Белгазпрамбанку няма.

Альфа-Банк

У Альфа-Банку таксама можна завесці картку, якой можна разлічвацца ў Еўропе.

Адкрыццё рахунку і выдача карткі бясплатныя. Мінімальная сума за абслугоўванне — 4,9 рубля за месяц. Але і гэтага плацяжу можна пазбегнуць, калі цягам месяца будзе праведзена не менш за 15 транзакцый або калі траты перавысяць 250 рублёў.

Здымаць наяўныя па ўсім свеце без камісіі можна да 250 даляраў або еўра за месяц. Пасля перавышэння месячнага ліміту за зняцце наяўных за мяжой банк будзе браць камісію памерам 3,5%, але не менш за чатыры рублі.

Дасяжны кэшбэк у памеры 1% па праграме «Плаці і накоплівай».

Прыёрбанк

Афармленне карткі ў Прыёрбанку каштуе 100 рублёў незалежна ад таго, ці гэта будзе Visa, ці Mastercard. Заяўку можна аформіць пра сайт банка. Плацеж аднаразовы. Картка выдаецца на чатыры гады. Больш ніякіх камісій за абслугоўванне не прадугледжана.

Камісія за зняцце наяўных за мяжой 3%, але не менш за сем рублёў.

Белаграпрамбанк

Карткі Visa classic і Mastercard standart адкрываюць за 35 рублёў праз мабільную праграму або сайт і за 40 рублёў у аддзяленні банка. Карткі Белаграпрамбанк выдае тэрмінам на шэсць гадоў.

Камісія за заняцце наяўных у банкаматах за мяжой — 3,5%, але не менш за пяць еўра, калі гаворка ідзе пра картку ў гэтай валюце. Карткі будуць гатовыя праз дзесяць дзён пасля афармлення замовы.

Апроч вышэйапісаных буйных банкаў, міжнародныя карткі можна аформіць і ў іншых банках. Галоўнае адрозненне — у зборах за адкрыццё карткі, зняцце наяўных за мяжой, а таксама ў наяўнасці або адсутнасці манібэка за разлікі ў іншых краінах.



Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны10

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус трапіў у рабства ў Дагестане. Калі ўцёк, трапіў на вайну — а цяпер ва ўкраінскі палон7

Беларус прывёз у Бразілію сала, каўбасу і жукоў у сотах мёду4

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан17

У парку Чалюскінцаў адпраўляюць на звалку аналаг легендарнага атракцыёна «Супер-8»1

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён16

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы13

«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў9

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны10

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць