Паглядзелі, якія аўтамабілі са Штатаў часцей за ўсё купляюць беларусы. А таксама нагадалі, як не даць сябе падмануць пры выбары такой машыны.
VW Jetta
«Народны» аўтамабіль з-за акіяна — VW Jetta сёмай генерацыі. Цэны на такія аўто ў Беларусі пачынаюцца з адзнакі ў 15 тысяч даляраў. Але арыентавацца на самы ніз рынку не найлепшая ідэя, бо па нізкіх цэнах годныя варыянты сустракаюцца вельмі рэдка. Таму лепей арыентавацца на тысяч 16.
Сёмае пакаленне VW Jetta не мае аналагаў у Еўропе, таму абсалютна ўсе машыны ў продажы прыехалі да нас менавіта са Штатаў або Канады. Амаль усе яны маюць пад капотам рухавік аб'ёмам 1,4 літра. Сустракаюцца аўтамабілі як з аўтаматычнай, так і з механічнай каробкай перадач.
З 200 выстаўленых на продаж Jetta толькі 7 маюць пад капотам 2-літровы рухавік. Цэны на такія аўто пачынаюцца ўжо з 22 тысяч даляраў.
Ford Escape
Большасць Escape, прывезеных у Беларусь, аздобленыя «прахадным» паўтаралітровым турбаматорам. Толькі кожны дзясяты мае пад капотам 2-літровы рухавік. І ўсяго 5 з 157 варыянтаў — гэта гібрыдныя Escape з маторам на 2,5 літра.
Buick Encore
Гэты аўтамабіль таксама не першы год мае высокі попыт на беларускім рынку аўто з ЗША. Ён мае аналаг у Еўропе — Opel Mokka. Усе Buick Encore маюць рухавік аб'ёмам 1,4 літра, які працуе ў пары з АКПП. Сярод фундаментальных адрозненняў, бадай, толькі той факт, што гэтыя аўто могуць быць як пярэднепрываднымі, так і поўнапрываднымі.
Фота: скрыншот з сайта av.by
Маслкары. Ford Mustang
Сярод беларускіх аўтааматараў даволі вялікай папулярнасцю карыстаюцца так званыя маслкары.
А вось Mustang з 5,0 — вялікая рэдкасць. Такіх з 54 штук усяго 5.
Chevrolet Camaro
На другім месцы па папулярнасці сярод амерыканскіх маслкараў у Беларусі ідзе Chevrolet Camaro. Такіх машын ад 2019 года выпуску прадаецца 40 штук.
Dodge Challenger
Замыкае тройку лідараў Dodge Challenger, машын да 4 гадоў у продажы 33 штукі. За выключэннем некаторых варыянтаў, за якія просяць 27-29 тысяч даляраў, цэны на Dodge Challenger ад 2019 года і вышэй стартуюць з 30 тысяч даляраў.
У адрозненне ад двух папярэдніх маслкараў мінімальны аб'ём рухавіка ў Dodge Challenger — 3,6 літра. З такім рухавіком прадаецца 90% Challenger у Беларусі. Але сярод 33 машын ёсць 2 варынты з рухавікамі 5,7 літра і адзін з 6,4. За апошні просяць 39 900 даляраў.
Chevrolet Equinox
У 90% выпадкаў пад капотам у Chevrolet Equinox, якія ёсць на нашым рынку, «прахадны» рухавік на 1,5 літра.
Цэны стартуюць з адзнакі ў 16,5 тысячы даляраў для аўто з 1,5 літра і з 18,5 тысячы для 2-літровых варыянтаў.
Што трэба ведаць, калі купляеш аўто з ЗША?
Але насамрэч пры цвярозым падыходзе купля аўто са Штатаў можа аказацца выгаднай справай. Балазе праверыць гісторыю аўтамабіля, які раней эксплуатавалі ў ЗША, не складана.
Як не купіць кепскі аўтамабіль?
Зрабіць гэта вельмі проста: у большасці выпадкаў дастаткова ўвесці VIN-нумар аўтамабіля ў пошукавік. Так вы зможаце ўбачыць, як выглядала аўто на момант продажу на аўкцыёне.
Прадаўцы таксама добра ведаюць пра такі спосаб праверкі, таму некаторыя пазначаюць у аб'яве VIN-нумар з памылкамі або наогул ад іншага аўто. Таму, калі пры праверцы аўто з пазначаным у аб'яўцы VIN у вас не атрымліваецца нічога знайсці ў адкрытым доступе, папрасіце прадаўца выслаць здымак тэхпашпарта, каб даведацца сапраўдны VIN.
Купля на замову — ці ёсць сэнс?
Многія беларусы наважваюцца набыць аўтамабіль непасрэдна ў Штатах. Зрабіць гэта цалкам самастойна немагчыма, але фірм-пасярэднікаў, якія гатовы дапамагчы набыць аўто на аўкцыёне ў Амерыцы і арганізаваць дастаўку ў Беларусь, у нас болей чым дастаткова.
Каментары