Ежа55

Амлет з перцам, сырам, цыбуляй і вяндлінай — рэцэпт і як гатаваць

Класічная смакавая камбінацыя, якая прыйдзецца даспадобы амаль усім.

Denver omelet
Фота: Getty Images

У гэтага папулярнага рэцэпта ёсць некалькі назваў: яе называюць і заходні амлет, і дэнверскі амлет, і амерыканскі амлет, і проста амлет з гароднінай і сасіскамі. Асабліва папулярны такі сняданак у жыхароў паўднёва-заходніх штатаў ЗША.

Гэтая сытная страва ідэальна падыдзе для сняданку напярэдадні насычанага дня, у які запланавана шмат спраў ці актыўнасцяў. Істотная перавага — для дэнверскага амлета спатрэбяцца інгрэдыенты, якія, магчыма, ужо ёсць на вашай кухні.

Спатрэбіцца:

  • 5 вялікіх яек
  • соль і молаты чорны перац. Нагадаем, што калі ён свежа памолаты, то больш араматны
  • 55 г сыру (чэдару ці іншага)
  • трохі папрыкі, парэзанай кубікамі памерам каля 1,5 см
  • 70 г вяндліны (скрылёчкі тры), нарэзанай кавалачкамі каля 1,5 см
  • шчопаць вэнджанай папрыкі

Як гатаваць:

  1. У сярэдняй місцы прыпраўце яйкі соллю і перцам, затым узбіце да атрымання аднастайнай пены. Адстаўце ўбок.
  2. Пакладзіце сыр у гарачатрывалую міску сярэдняга памеру. У 25-сантыметровай патэльні з антыпрыгарным пакрыццём растапіце 1 сталовую лыжку масла на сярэднім агні, памешваючы, пакуль яно не падрумяніцца. Дадайце папрыку і цыбулю, прыпраўце соллю і гатуйце, час ад часу памешваючы, пакуль яны не стануць мяккія і не пачнуць падсмажвацца — каля шасці хвілін. Дадайце вяндліну і гатуйце, перыядычна памешваючы, пакуль гародніна і вяндліна не падсмажацца месцамі і не запахнуць прыемным дымком — яшчэ прыкладна 5 хвілін. Дадайце вэнджаную папрыку і чорны перац. Пакладзіце гародніну і вяндліну ў сыр і перамяшайце.
  3. Пратрыце патэльню і пастаўце на сярэдні агонь. Дадайце астатнюю адну сталовую лыжку масла і гатуйце, пакуль яно не растане і не пасмажыцца. Зноў узбіце яйкі да з’яўлення пены, затым дадайце ў патэльню і гатуйце, ссоўваючы сіліконавай лапаткай краі да цэнтра і нахіляючы патэльню, каб размеркаваць сырое яйка знізу. Працягвайце ссоўваць яйкі па краях і нахіляць патэльню, працуючы па ўсім перыметры патэльні, пакуль амлет амаль не застыне — прыкладна 45 секунд.
  4. Пасыпце палову амлета вяндлінай, гароднінай і сырам, зніміце з агню, накрыйце вечкам і дайце амлету настаяцца да таго часу, пакуль ён амаль ці цалкам не прыгатуецца зверху (у залежнасці ад таго, якая кансістэнцыя вам падабаецца) — каля 1 хвіліны.
  5. Сіліконавай лапаткай аддзяліце краі амлета ад патэльні і страсяніце патэльню, каб пераканацца, што ён не прыліп. Акуратна складзіце амлет напалову, каб закрыць начынне, затым перакладзіце яго на талерку і адразу ж падавайце.

 

Каментары5

  • хамса без головы в масле 200 г
    04.11.2023
    ссасіскамі )
  • антижир
    04.11.2023
    Жір, ружова*опаму выказвайце свае прытэнзіі а не нам )
  • хамса без головы в масле 200 г +
    04.11.2023
    Рэд..) а што калі кіпцюрок упадзе ў блюда ?
    а тыпу - жры ублюдак

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі з актывамі больш за 700 мільярдаў даляраў18

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць