Суд Савецкага раёна Гомеля пакараў штрафам у памеры 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў) жыхара абласнога цэнтра за распаўсюджванне друкаваных выданняў парнаграфічнага характару (артыкул 343 Крымінальнага кодэкса).

Як паведамілі ў пракуратуры Савецкага раёна, сёлета ў верасні непрацуючы, раней неаднаразова судзімы (апошні раз — за згвалтаванне ў 2002 годзе) 48‑гадовы жыхар Гомеля

адправіў парнаграфічныя часопісы па пошце заказным лістом у ПК‑20 (Мазыр) двум знаёмым, з якімі адбываў пакаранне.

На следстве абвінавачваны патлумачыў, што пры вызваленні з калоніі яго знаёмыя папрасілі прыслаць ім часопісы і газеты,

каб пачытаць у вольны час.

Пасля вызвалення ён знайшоў у сябе дома часопісы, якія раней набыў у Маскве. Заказным лістом абвінавачваны накіраваў сем часопісаў аднаму сукамерніку і дзевяць — другому.

Пры атрыманні заказной карэспандэнцыі адміністрацыя калоніі выявіла, што часопісы ўтрымліваюць парнаграфію, і паведаміла аб гэтым у праваахоўныя органы. Падазроны быў затрыманы. На судзе ён поўнасцю прызнаў сваю віну. Паводле слоў мужчыны, ён не ведаў, што парнаграфічныя часопісы нельга дасылаць па пошце. Ён разлічваў тым самым палепшыць вольны час сяброў у месцах пазбаўлення волі.

Адрасаты патлумачылі, што прасілі абвінавачванага прысылаць не парнаграфію,

а газеты і часопісы з красвордамі і сканвордамі.

Суд вынес рашэнне распаўсюджвальніка парнаграфіі аштрафаваць, а порначасопісы знішчыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?