Каля паўсотні белых лебедзяў і амаль 300 дзікіх качак абралі месцам свайго зімовага прыстанку невялікую палонку на вадасховішчы Крыніца пад Мінскам.

Але ім пагражае небяспека, бо ў сувязі з моцнымі маразамі палонка хутка змяншаецца. Выратавацца ад голаду птушкам дапамагаюць нераўнадушныя жыхары сталіцы і адпачываючыя санаторыя «Крыніца». Учора раніцай побач з птушынай палонкай аматары прыроды высыпалі добры мех зерня. А як птушкам знайсці паратунак ад 20‑градуснага марозу?

На здымку: мінчанка Ала Часноўская працягнула «руку дапамогі», таксама спадзеючыся адвесці бяду ад безабаронных істот.

Фота Анатоля Клешчука, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0