Грамадства4

Вальфовіч заявіў, што Беларусь адкрыта да дыялогу па мігрантах

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што Беларусь адкрыта да дыялогу «па ўсіх пытаннях», але Польшча і краіны Балтыі, паводле яго, не адказваюць на заклікі Беларусі знайсці вырашэнне міграцыйнай праблемы, паведамляе БелТА.

«Усе нашы пасылы і звароты да нашых суседзяў — давайце канструктыўна размаўляць, у тым ліку і на міграцыйную тэму, каб знайсці выхады з гэтай сітуацыі, знайсці шляхі яе вырашэння, — застаюцца без адказу», — сказаў Аляксандр Вальфовіч у кулуарах сустрэчы сакратароў саўбезаў краін СНД, якая праходзіць 8 лістапада ў Маскве. 

Паводле яго, хоць «улады Польшчы і краін Балтыі абвінавачваюць беларускі бок у стварэнні міграцыйнага крызісу», але за гэты год беларускімі пагранічнікамі зафіксавана каля 3 тысяч спроб выправаджэння груп мігрантаў з сумежнай тэрыторыі ў Беларусь. 

За гэты год у Беларусі зафіксавалі 38 выпадкаў падкідвання трупаў мігрантаў з сумежнай тэрыторыі, сцвярджае Аляксандр Вальфовіч.

«Мы адкрыты да дыялогу па ўсіх пытаннях. Але нашы звароты і па лініі пагранведамстваў, і па лініі Міністэрства замежных спраў застаюцца без адказу: нашы суседзі (не народы, народы Польшчы і Прыбалтыкі з задавальненнем едуць у Беларусь), кіраўніцтва гэтых краін проста не хоча ісці па шляху вырашэння ўсіх пытанняў у канструктыўным рэчышчы», — заявіў дзяржсакратар Рады бяспекі. 

Каментары4

  • 78
    08.11.2023
    конструктивно - не завозить в страну мигрантов. все остальное шантаж и принуждение к переговорам... 
    В моем доме в соседнем подъезде "черные" всех мастей и видов меняются каждую неделю на протяжение уже нескольких лет....   
  • ьр
    08.11.2023
    видимо китайский вини взял и ласково потрепал по загривку....
    давать заднюю несруки первому - послали этого сфашиской фамилией и расийской душой...
  • Ёсік
    08.11.2023
    Звычайнаму жыхару Беларусі, каб патрапіць у памежную зону, патрэбна ўзяць дазвол. І так ва ўсіх краінах, дзе ёсьць мяжа з суседзямі. Гэтай навалачы ён не патрэбны. Зразумела, што іх туды спецыяльна вязуць, каб дакучаць суседзям. Напрацуеце вы сабе турэмныя тэрміны, лукашысты.

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка9

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за 300 даляраў за змену. Але такое шчасце ненадоўга1

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?12

Прапагандысты збіраюцца 3 ліпеня «аднавіць акт генацыду»7

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых2

Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц1

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА2

У цэнтры Гомеля зладзілі гонкі пад чырвона-зялёным сцягам, ДАІ пакуль не рэагуе5

Грошы на мадэрнізацыю «Гродна Азота» дасць Расія1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка9

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Галоўнае
Усе навіны →