Грамадства33

Літоўскія памежнікі ўжо восьмы дзень не сустракаюць мігрантаў з боку Беларусі

Гэта другі па працягласці перыяд за два гады.

Фота: vsat.lt

У аўторак восьмы дзень запар ніводзін нелегальны мігрант не спрабаваў пранікнуць у Літву з тэрыторыі Беларусі, паведамляе літоўскае памежнае ведамства.

З Беларусі ў 2021 годзе з пачатку летняга міграцыйнага крызісу быў толькі адзін даўжэйшы перыяд, на працягу якога ніводзін імігрант не спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу Літвы. Такія нулі ў статыстыцы зафіксавалі 18 лютага — 1 сакавіка 2022 года, гэта значыць 12 дзён запар.

Трэці па працягласці перыяд прыпадаў на ліпень гэтага года, калі сем дзён запар нелегальныя мігранты таксама не спрабавалі перасекчы мяжу Літвы з боку Беларусі.

Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу літоўскія памежнікі прадухілілі нелегальны ўезд у краіну 21 508 мігрантаў.

Каментары3

  • Владислав
    08.11.2023
    Магчыма, мігранты пакрысе пачалі разумець, што шлях празь Беларусь у Эўропу ня вельмі пэрспэктыўны.
    Лукашысты гарантавана здзекуюцца з мігрантаў, але шанцаў трапіць у цэль мала.
  • Як сярод бандытаў
    08.11.2023
    Вольфавіч усе патлумачыў. Хочуць дамаўляцца па прынцыпу, мы вам праблему стварылі, а зараз яе вырашым за вашы бабкі
  • Жора
    08.11.2023
    У Менску мігранты канцэнтруюцца ў звычайным месцы (ведаю, дзе адзін з іх перавалачных пунктаў). Ці то яны рыхтуюць масавы прарыў, ці то паедуць на латвійскую мяжу, але летувіскім памежнікам трэба быць напагатове.

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць