Навука і тэхналогіі22

«Занадта нечакана». Кампанія OpenAI звольніла свайго кіраўніка, які быў сузаснавальнікам як самой кампаніі, так і нейрасеткі ChatGPT

Амерыканскі праграміст і прадпрымальнік Сэм Альтман, які з'яўляецца сузаснавальнікам нейрасеткі ChatGPT і кампаніі OpenAI, быў звольнены з пасады генеральнага дырэктара OpenAI. Пра гэта 17 лістапада паведаміла выданне The Verge са спасылкай на афіцыйную заяву самой кампаніі.

Сэм Альтман, адзін са стваральнікаў сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT і да нядаўняга моманту генеральны дырэктар кампаніі OpenAI. Фота: Patrick Semansky / AP

У заяве сказана, што звальненне Альтмана — гэта калегіяльнае рашэнне рады дырэктараў OpenAI, якое было выклікана тым, што прадпрымальнік «быў не заўсёды адкрыты ў сваіх зносінах з кіраўніцтвам кампаніі».

«Сэм Альтман сыходзіць з пасады генеральнага дырэктара OpenAI і пакідае раду дырэктараў кампаніі, бо ён не заўсёды быў адкрыты ў адносінах да кіраўніцтва. Гэты факт перашкаджае здольнасці Альтмана выконваць свае абавязкі, але мы ўдзячныя яму за вялікі ўнёсак у заснаванне і развіццё кампаніі», — напісаў The Verge са спасылкай на афіцыйную заяву OpenAI.

Выданне адзначае, што рашэнне аб звальненні Альтмана з'яўляецца «занадта нечаканым», бо бізнэсмен яшчэ ў мінулым годзе «фактычна пачаў гонку ў сферы штучнага інтэлекту», прадставіўшы паспяховы і добра вядомы ChatGPT.

Акрамя таго, Альтман, як піша The Verge, актыўна выступаў на міжнародных самітах і тэхналагічных канферэнцыях, абвяшчаючы канкурэнцыю з такімі гігантамі, як Microsoft і Google.

«Амаль адразу пасля з'яўлення навіны аб сваім звальненні Альтман напісаў у твітары, што яму вельмі спадабалася працаваць у OpenAI «з такімі таленавітымі людзьмі». Прычыны звальнення ён не назваў, адзначыўшы, што дадатковая інфармацыя будзе дадзена ім пазней», — перадае The Verge.

Нагадаем, што кампанія OpenAI была заснаваная ў 2015 годзе. У ліку заснавальнікаў, акрамя Сэма Альтмана, быў таксама і мільярдэр Ілан Маск, аднак у 2018-м ён пакінуў кампанію, каб надаць больш увагі развіццю брэнда электрамабіляў Tesla (пазней летам 2023 года Маск зноў вярнуўся ў галіну штучнага інтэлекту, стварыўшы новую кампанію xAI).

Каментары2

  • Конь
    18.11.2023
    Усё правільна, зараз АІ будзе прымаць кіраўнічыя рашэнні.
  • Дэ жа вю
    18.11.2023
    Неяк было Стыва Джобса папёрлі з кампаніі Apple, якую ён сузаснаваў і развіў на першым этапе ) Потым назад паклікалі, каб ратаваў )) 

    Сацыяльная дынаміка - штука цікавая. 

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць