Свет1010

Apple і Disney адмовяцца ад рэкламы ў X з-за антысеміцкіх допісаў

Буйныя кампаніі, сярод якіх Apple, Disney, IBM, Paramount і Sony Pictures прыпынілі рэкламу ў сацсетцы X (былым Twitter). Усе яны незадаволеныя паблажлівым стаўленнем кіраўніцтва Х, у тым ліку ўладальніка сеткі Ілана Маска, да допісаў антысеміцкага характару. Маск у адказ пагражае «тэрмаядзерным» пазовам, піша Бі-бі-сі.

Ілан Маск. Фота: Tolga Akmen / EPA /Bloomberg via Getty Images

Скандал разгарэўся, пасля таго як Маск публічна падтрымаў допіс аднаго з карыстальнікаў X, які заявіў у адпаведнасці з вядомай тэорыяй змовы, што габрэйскія супольнасці «распальваюць нянавісць да белых людзей». У сваім каментары пад допісам Маск напісаў: «Наогул ты сказаў праўду».

Неўзабаве пасля гэтага некамерцыйная арганізацыя Media Matters for America звярнула ўвагу, што рэклама буйных кампаній у X публікавалася ў адным шэрагу з пранацысцкімі допісамі. Напрыклад, рэклама тэхналагічнага гіганта IBM была размешчана побач з допісамі, якія ўслаўляюць Адольфа Гітлера і нацызм.

Прадстаўнік X паведаміў, што кампанія не размяшчала рэкламу «побач з такога роду кантэнтам» наўмысна, а платформа змагаецца з антысемітызмам.

Маск у суботу заявіў, што падасць супраць Media Matters «тэрмаядзерны» пазоў у тую ж секунду, як суды адкрыюцца ў панядзелак.

Ён дадаў, што справаздача групы скажае тое, як у рэальнасці працуе сацсетка, каб «падарваць свабоду слова і ўвесці ў зман рэкламадаўцаў».

Маск таксама адмаўляе, што прытрымліваецца антысеміцкіх поглядаў, і настойвае, што яго адказ пад скандальным допісам меў іншы сэнс.

Белы дом раней асудзіў каментар Маска, назваўшы публікацыю «агіднай прапагандай антысеміцкай і расісцкай нянавісці».

У чацвер IBM стала першай кампаніяй, якая вырашыла прыбраць сваю рэкламу з сайта X пасля расследавання Media Matters, заявіўшы, што з'яўленне яе рэкламы побач з нацысцкім кантэнтам «цалкам непрымальна». Еўрапейская камісія, Comcast, тэлекампанія Paramount і кінастудыя Lionsgate паследавалі за ёй.

У пятніцу ўвечары ADL (антыдыфамацыйная ліга — амерыканская габрэйская праваабарончая арганізацыя) — адзін з самых заўзятых крытыкаў X — нечакана пахваліла Маска за барацьбу з распальваннем нянавісці на платформе.

Дырэктар ADL Джонатан Грынблат назваў «важным і доўгачаканым крокам «пагрозу Маска блакаваць акаўнты за публікацыю лозунгаў «ад ракі да мора». Яго лічаць закадаваным заклікам да знішчэння Ізраіля.

Выканаўчы дырэктар X Лінда Якарына паведаміла ў пятніцу ўвечары, што платформа ясна дала зразумець, што прадпрымае «намаганні па барацьбе з антысемітызмам і дыскрымінацыяй». «Для гэтага няма месца нідзе ў свеце», — дадала яна.

Каментары10

  • Владислав
    18.11.2023
    Ілон Маск кінуў свой бізнэс. Пераключыў увагу на экс-Твітэр, на бойку з Маркам Цукербергам, на цкаванне Зяленскага, на распаўсюд антысемітызму.
    А занядбаная справа не развіваецца. Ракеты выбухаюць.
  • Рагожын
    18.11.2023
    Закат выскочкі
  • Илона
    19.11.2023
    Вот так стал Маск антисемитом

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць