Грамадства22

Юная беларуска атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі на пяць год. Раней яна аддала свой дрон УСУ

У сярэдзіне лістапада чэшскія чыноўнікі ўручылі пашпарт замежніка маленькай беларусцы. Дакумент тэрмінам на пяць гадоў атрымала Варвара Шыліна — 13-гадовая дзяўчына з гарадка Зруч-над-Сазавай, што за 57 кіламетраў ад Прагі. Вось што вядома пра юную беларуску.

Фота: @Tsihanouskaya / x.com

Вара жыве ў Чэхіі ўжо сем гадоў, пераехала туды з маці. Яшчэ раней, перад выбарамі-2015, у краіну перабраўся яе бацька Георгій Шылін. Дзяўчынка вучыцца ў школе і хоча стаць стаматолагам. 

Некалькі гадоў таму Вара набыла дрон, каб з яго дапамогай здымаць краявіды горада, дзе жыве. Частку грошай ёй падарылі бацькі, а частку яна назбірала сама.

Беларуска з сям’ёй жыве ў Зручы-над-Сазавай — гарадку, у якім жыве пяць тысяч чалавек, заснаваным у XIV стагоддзі. У горадзе ёсць свой замак, рэканструяваны гадоў пятнаццаць таму, назіральная вежа і багата каларытнай архітэктуры.

Калі пачалася вайна, дзяўчынка з бацькам шмат абмяркоўвалі падзеі ва Украіне і захацела нешта зрабіць для ўкраінцаў. Вырашыла аддаць на карысць украінскай арміі дрон. 

«Калі мы збіраліся ехаць перадаваць дапамогу, яна папрасіла спакаваць свой дрон. Паколькі гэта яе рэч, мы ёй і слова не сказалі, тым больш што справа патрэбная», — тлумачыць Георгій.

Дзяўчынка згадвае, што разам з бацькам яна прыехала ў Прагу. Там яны сустрэліся з валанцёрамі, якія збіралі дапамогу для Украіны, перадалі ім дрон, татаў бінокль, бялізну і скрынку снікерсаў. А таксама беларуска намалявала Івана «Брэста» Марчука і напісала кранальны ліст.

«Вітаю! Мяне завуць Вара. Я адпраўляю вам свой любімы дрон. Ён вам больш патрэбны. Хачу, каб вы ўсе былі жывыя. Калі ласка, калі прагоніце ўсіх фашыстаў з Украіны, вызваліце потым і маю Беларусь».

Фота: @kirillpartizan / x.com

Чаму дзяўчынка палічыла важным згадаць у лісце і сваю Радзіму? Яна тлумачыць: «Беларусь — мая краіна, яна для мяне важная. Я там расла недзе да сямі гадоў, я люблю сваю краіну».

Фота з дронам і лістом дзяўчыны запосціў у сеціве Кірыл Якімовіч — кіраўнік Praga Support Team, валанцёрскай ініцыятывы, праз якую Вара перадала дрон. Твіт са здымкам атрымаў больш за дзесяць тысяч лайкаў, і бацька дзяўчынкі Георгій прызнаецца, што такога рэзанансу ён з роднымі і не чакаў. Пазней, кажа ён, шмат блогераў прапаноўвалі выкупіць Варын дрон назад, але сама дзяўчынка адмовілася і папрасіла ахвотных дапамагчы ахвяраваць грошы на яе наступную ініцыятыву. «Спадзяюся, ён чымсьці дапамог», — так дзяўчына кажа пра той дрон.

Вясной 2022-га беларуска разам з татам арганізавалі збор грошай на падраздзяленне аэравыведкі, якое пазней увайшло ў склад палка Каліноўскага. Той збор «Байсола» сабраў больш за 60 тысяч еўра: не толькі на дроны, але і на два джыпы, штабную камандную машыну і два камплекты для спадарожнікавага інтэрнэту Starlink.

Таксама сям’я давала прытулак украінскім уцекачам.

Восенню 2023-га Вара збіралася мяняць пашпарт праз беларускае пасольства ў Чэхіі — ён у яе заканчваецца якраз днямі. Дзяўчынка аказалася адной з тых беларусаў, хто не паспеў атрымаць пашпарт — цяпер, як вядома, за мяжой іх не выдаюць.

«Мы стаялі ў чарзе [на замену пашпарта] у пасольства, адразу пасля ўказа [№278 аб пашпартах] нам пазванілі адтуль і сказалі, што пашпарт мяняць не будуць. Праз пару дзён мы паехалі ў чэшскую міграцыёнку. Удакладніў некаторыя пытанні ў беларускай народнай амбасады, але збольшага знайшоў патрэбную інфармацыю на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, і ў міграцыёнцы нам усё патлумачылі.

Адзінае, давялося пісаць ад рукі тлумачэнне, чаму мы не можам памяняць пашпарт. З дапамогай народнай амбасады напісаў, што Вара збірала на дроны і хадзіла на мітынгі, я напісаў кнігу, надрукавалі некалькі скрыноў з артыкуламі пра Вару. Мы чакалі два месяцы замест аднаго — відаць, міграцыёнка вырашала, што рабіць. Але потым нам пазванілі і сказалі прыязджаць», — тлумачыць Варын тата.

Георгій удакладняе, што пашпарт іншаземца выдаюць не бясплатна — праўда, збор за яго невялікі. Каб аплаціць збор за дакумент, трэба купіць падатковую марку і падаць яе з усімі паперамі. Для дарослага чалавека паслуга каштуе 500 чэшскіх крон, для дзіцяці — 100 (адпаведна 20,5 і 4 еўра).

Пашпарты іншаземцаў выдаваліся Чэхіяй і раней, але Вара адна з першых, хто яго атрымаў, пасля таго як Лукашэнка забараніў беларускім консульствам мяняць пашпарты. Дзяўчынка атрымала чэшскі дакумент на 5 гадоў, да свайго паўналецця. Пра пашпарты замежнікаў у Чэхіі можна прачытаць таксама тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Дысыдэнт
    24.11.2023
    Дзяўчынка малая, нашая родная, уцёрла нос усім гэтым скуголам, каго ўвесь час кудысьці дэпартуюць "ні за што". Ня трэба ніякія пашпартныя сталы Ціханоўскай у Вільні ці Варшаве. Купіце хоць проста дрон які для Ўкраіны, арганізуйце пікет ля дыктатарскай амбасады - і будзе вам і пашана ў цывілізаваным сьвеце, і нармальныя дакумэнты.
  • Рэдактару
    24.11.2023
    Зруч-над-СазаваЙ :) Рака Сазава. Па-чэску nad Sazavou.

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць