Вайна22

Зяленскі: Вайна не завершыцца так хутка, як хочацца

«Людзі чамусьці ставяцца да гэтага, як да кіно, і чакаюць, што ў падзеях не будзе доўгіх паўз, што карцінка перад вачыма заўсёды будзе мяняцца, кожны дзень будуць нейкія сюрпрызы», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі і замежныя журналісты. Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што распачатая Расіяй поўнамаштабная вайна супраць Украіны завершыцца не так хутка, як нам бы хацелася, але Украіна не збіраецца апускаць рукі. Пра гэта кіраўнік Украіны сказаў падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам Fox Corporation Лакланам Мердакам, журналістамі Fox News, піша УНІАН.

Прэзідэнт Украіны расказаў аб сітуацыі на полі бою, высокай матывацыі і рашучасці ўкраінскага народа і веры ў перамогу.

Таксама Зяленскі адзначыў важнасць захавання ўвагі міру да ўкраінскіх намаганняў у барацьбе за свабоду і сваю дзяржаву.

«Людзі чамусьці ставяцца да гэтага, як да кіно, і чакаюць, што ў падзеях не будзе доўгіх паўз, што карцінка перад вачыма заўсёды будзе мяняцца, кожны дзень будуць нейкія сюрпрызы. Але для нас, для нашых воінаў гэта не кіно. Гэта нашы жыцці. Гэта штодзённая цяжкая праца. І завершыцца ўсё не так хутка, як нам бы хацелася, але мы не маем права апускаць рук і не зробім гэтага», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Каментары2

  • Казік
    20.11.2023
    А пакуль вайна не скончыцца, не будзе выбараў? Калі Украіна не навучыцца ў Ізраіля жыццю падчас вайны, то перспектывы сыдуць у нуль.
  • Валик
    20.11.2023
    а ведь хотел прошлым летом в Крыму рыбу ловить...

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць