Грамадства88

Стаматолаг з Капыля запярэчыў чыноўнікам: Зніжаць цэны — мы пацерпім страту

Сваім меркаваннем пра немагчымасць знізіць цэны на стаматалагічныя паслугі падзяліўся доктар з райцэнтра. 

Скрын відэа з тыктоку

Выконваючы абавязкі загадчыка стаматалагічнага аддзялення Капыльскай цэнтральнай раённай паліклінікі Уладзімір Дварэцкі ў тыкток-канале @konylnews заўважыў, што не вельмі згодны з пастановай Мінздароўя, якая зніжае цэны на стаматалогію.

Абгрунтоўваючы сваю пазіцыю, доктар адзначыў, што цэны і так нізкія. Ён прывёў прыклады: ацэталавы пратэз — недзе 360 рублёў, пластмасавая каронка — 50-55 рублёў, просты здымны пратэз — ад 165 рублёў.

Прэйскурант на лячэнне зубоў у платным кабінеце, па словах Дварэцкага, таксама даступны. У сярэднім пломба на аднакарнявы абыдзецца ў 50-60 рублёў, на шматкарнявы — у 100-110.

«Зніжаць цэны — фактычна гэта пацерпім страту мы і ўсе», — лічыць Дварэцкі і распавядае, што дактарам з лета павялічылі планы на 20 працэнтаў пры захаванні таго ж узроўню цэнаў.

Доктар звяртае ўвагу, што выкананню планаў не спрыяе змяншэнне колькасці кліентаў. «Калі я пачынаў у 1981 годзе працаваць, было ў раёне 62,5 тысячы насельніцтва. Цяпер — каля 27 [тысяч]. Таму і менш людзей прыходзіць. У асноўным людзі пенсійнага ўзросту».

У паліклініцы, па словах Дварэцкага, не робяць металакераміку. «Раней можна было ўсё гэта, але [цяпер не] не па нашай віне. Гэта ўсё па іншых прычынах», — заўважыў доктар без канкрэтызацыі.

Але ў каментарах людзі выказалі сваю нязгоду з меркаваннем, што цэны нізкія.

@kopylnews #news #копыль #копыльскийрайон #новостикопыль #медицина #стоматология #цены ♬ оригинальный звук - Копыль|Новости

«Дядзя, ты гоніш. У нас заробак 500 р. Я сабе нават проста камень пачысціць не магу», — піша адзін карыстальнік.

«Паважаны, вы пра што гаворыце, у людзей на перыферыі з/п. 500-700, вы думаеце, як людзям? Яны не ў сілах пацягнуць і вашыя дзярж. цэны на пратэзы», — заўважае іншы.

Кошты паслуг стаматалогіі Цены на услуги стоматологии Prices of dentistry services

«Ніфіга сабе нізкія, дзядзя, ты чаго гародзіш??» — дадае яшчэ адзін.

«Пры пенсіі 530, пломба ад 110, а калі не адна, а доктар яшчэ да гэтай пломбы знойдзе яшчэ што-небудзь, заплаці камуналку і жабруй», — падлічвае наступны.

Іншыя заўважылі, што доктар не прывёў цэны на спадарожныя паслугі: «Да каронкі, каб падрыхтаваць рот, трэба столькі аплаціць, што галава хістаецца… Пломба 110, а там пульпіт, а лякарства пакласці, а ўкалоць, абязболіць…»

Кошты паслуг стаматалогіі Цены на услуги стоматологии Prices of dentistry services

«Зменшыўся паток людзей??? Людзі баяцца цэн», — дадае іншы.

Яшчэ адзін карыстальнік прапанаваў: «Калі гаварыць, што цэны нізкія, то трэба агучыць і сярэдні заробак у Капылі».

Некаторыя выказваліся пра дактароў і іх заробкі: «Ні адзін стаматолаг не жыве ў галечы, жывуць дай Бог кожнаму. Паспрабуйце нашы з/п. За стаматолагаў даўно трэба дзяржаве брацца». «Ну яму танна, бо з/п у яго нармальная. А пра астатніх ён не думае». «Па сваіх заробках глядзяць, а просты рабацяга са сваім заробкам што можа палячыць». «Няхай агучыць свой заробак. Што для яго і так нізкія цэны і зніжаць няма куды!»

Некаторыя звярталі ўвагу, што ў дзяржаўных стаматалогіях цэны яшчэ больш-менш, а вось у прыватных вельмі дорага.

Сярод вялікай колькасці каментароў можна адшукаць толькі некалькі, якія пагаджаюцца з меркаваннем: «Я нядаўна лячыла зубы, нармальныя цэны, складаны зуб 150 р, проста карыес 50. Што цяпер купіш на 50 р».

Чытайце яшчэ:

«Як можна зменшыць кошт паслугі адразу на 40 працэнтаў?» Стаматолагі пра намеры Мінздароўя абмежаваць цэны

Сучасныя методыкі ў доглядзе зубоў: распавядаюць перадавыя мінскія стаматолагі 

Каментары8

  • жах
    30.11.2023
    "За стаматолагаў даўно трэба дзяржаве брацца"
    вось гэта лехтарат..( 
  • -_-
    30.11.2023
    у іх гэты дзядзя вінаваты, што ў іх заробкі нізкія, а не той, якога Бацькай завуць
  • Ганьба
    30.11.2023
    Хатаскрайнікі негадуюць з усіх бакоў :) І тое ім не так, і гэта ім не гэтак. Не каб парадвацца, што пакуль на свабодзе ды ў краіне высокай духоўнасці!

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску13

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць