Здароўе

Навукоўцы хочуць лекаваць карыес з дапамогай ствалавых клетак

Нарошчванне натуральнай эмалі мае стаць лепшай альтэрнатывай, чым пломба.

Фота: vecteezy

Чалавечае цела, нягледзячы на ўсю сваю прыгажосць, як і ўсё, пабудаванае эвалюцыяй, мае шмат недахопаў. У той час як у акул новыя зубы вырастаюць цягам усяго жыцця, дарослыя людзі атрымліваюць адзін набор, які павінен служыць на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

Мікс з багатай цукрам дыеты, дрэннай гігіены і надта дарагога медычнага абслугоўвання прыводзіць да таго, што 2,5 мільярды чалавек ва ўсім свеце пакутуюць ад карыесу, калі кіслата, якую выпрацоўваюць бактэрыі ў роце, раз'ядае цвёрдую эмаль зуба.

The Economist распавядае, што навукоўцы з University of Washington прапануюць магчымую альтэрнатыву традыцыйным пломбам. Гэта ствалавыя клеткі, здольныя ператварацца ў клеткі любога іншага тыпу ў арганізме. Даследчыкі сцвярджаюць, што неўзабаве можа з'явіцца магчымасць выкарыстоўваць іх для аднаўлення зубной эмалі натуральным шляхам.

Першым крокам для навукоўцаў было высветліць, як менавіта вырабляецца эмаль. Гэта было не так проста, бо клеткі, якія ствараюць эмаль і вядомыя як амелабласты, знікаюць неўзабаве пасля таго, як дарослыя зубы чалавека заканчваюць расці. Каб абысці гэтую праблему, даследчыкі звярнуліся да ўзораў тканак абартаваных чалавечых пладоў. Іх тканкі ўтрымліваюць вялікую колькасць функцыянуючых амелабластаў.

Затым даследчыкі праверылі, якія гены былі асабліва актыўныя ў клетках, якія вырабляюць эмаль. Зубная эмаль складаецца ў асноўным з фасфату кальцыя; то ж гены, якія кадуюць бялкі, прызначаныя для звязвання з кальцыем, былі асабліва актыўнымі. Таксама даследчыкі звярнулі ўвагу на іншы тып клетак, які называецца адонтабластамі. Гэтыя клеткі экспрэсуюць гены, якія выпрацоўваюць дэнцін — яшчэ адзін тып цвёрдай тканкі, што знаходзіцца пад вонкавай эмаллю.

Узброіўшыся гэтай інфармацыяй, навукоўцы праверылі, ці можна «пераканаць» ствалавыя клеткі трансфармавацца ў амелабласты. Каманда распрацавала кактэйль з лекаў, прызначаных для актывацыі генаў, якія выяўляюцца ў функцыянуючых амелабластах. Гэта спрацавала: сканструяваныя амелабласты атрымлівалі тыя ж бялкі, што і натуральныя клеткі. А іншы кактэйль прымусіў ствалавыя клеткі стаць адонтабластамі.

Сумеснае ж культываванне клетак дало тое, што даследчыкі называюць арганоідамі — згусткі тканкі ў кубку Петры, якія імітуюць біялагічныя органы. Арганоіды з задавальненнем выраблялі хімічныя кампаненты эмалі. Наяўнасць абодвух тыпаў клетак, здавалася, мела вырашальнае значэнне: калі адонтабласты прысутнічалі побач з амелабластамі, то гены, якія кадуюць бялкі эмалі, былі мацней выяўленыя, чым калі амелабласты былі ў адзіноце.

На дадзены момант праца з'яўляецца хутчэй доказам мажлівасці новай канцэпцыі, чым прататыпам новага тыпу лекавання. Наступным крокам павінна стаць спроба яшчэ больш павысіць вытворчасць эмалі з мэтай у рэшце рэшт пачаць клінічныя выпрабаванні. Надзея заключаецца ў тым, што аднойчы медычныя версіі атрыманых арганоідаў можна будзе выкарыстоўваць у якасці біялагічных імплантаў для рэгенерацыі сапсаваных зубоў пацыента.

Тэрапія на аснове ствалавых клетак — не адзіная, якая рушыць у бок клінічных выпрабаванняў. Іншы клас метадаў лекавання вядомы як «біяміметычны рамонт». Ён уключае ў сябе аднаўленне каронкі зуба з выкарыстаннем сінтэтычных бялкоў, якія падобныя да чалавечай эмалі. У адрозненне ад лекавання ствалавымі клеткамі, бялкі ў гэтым выпадку могуць быць уключаныя ў зубную пасту, вадкасць для паласкання рота і нават кроплі ад кашлю. Але сінтэтычныя склады могуць быць менш трывалымі, чым натуральная чалавечая эмаль.

Спатрэбіцца час, каб хоць адна з тэхналогій дайшла да стаматалагічных кабінетаў. Адно пытанне — наколькі трывалай будзе эмаль, вырабленая амелабластамі; іншае — як лепш даставіць ствалавыя клеткі ў рот пацыента. Аднак каманда адзначае, што атрыманыя вынікі шматспадзеўныя. Пакуль жа любы дантыст скажа вам, што прафілактыка лепш за лячэнне.

Каментары

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

У Беларусі працягнулі зямельную амністыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →