Здароўе

Сучасныя методыкі ў доглядзе зубоў: распавядаюць перадавыя мінскія стаматолагі 

Мы ўжо даўно прывыклі да рэкламы новых эфектыўных сродкаў, прызначаных для догляду зубоў і ротавай поласці. Іх вытворцы абяцаюць доўгую абарону зубоў ад негатыўных уздзеянняў, беласнежную ўсмешку і свежае дыханне ледзь не на ўвесь дзень. Аднак нават найлепшыя сродкі па доглядзе поласці рота могуць даць добры эфект толькі пры ўмове правільнага іх выкарыстання.

Але нават гэта не вызваляе чалавека ад планавага наведвання стаматолага.

Менавіта рэгулярнае наведванне спецыяліста і выкарыстанне якасных і сучасных сродкаў гігіены поласці рота ў комплексе дапаможа своечасова прадухіліць захворванні зубоў і захаваць прыгожую ўсмешку.

Аб сучасных тэндэнцыях і метадах гігіены поласці рота мы пагаварылі з практыкуючымі лекарамі вядучых мінскіх клінік.

Марына Цімашэнка, доктар агульнай практыкі клінікі «Інтэлектуальная стаматалогія», identist.by

Усе мы бываем пацыентамі стаматолага. Каб вырашыць свае праблемы, мы прывыклі звяртацца да 3—4 спецыялістаў: тэрапеўта, парадантолага, артапеда, хірурга.

У клініцы «Інтэлектуальная стаматалогія» прапануецца новы фармат стаматалагічнай дапамогі: лекар агульнай практыкі. Гэтая канцэпцыя з'яўляецца новай для Беларусі, але сусветная стаматалагічная практыка працуе менавіта так, 80% дантыстаў ЗША (ADA, 1997) — гэта стаматолагі агульнай практыкі.

Кожны з нашых спецыялістаў скончыў клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «агульная стаматалогія» на базе БДМУ. Такая падрыхтоўка дазваляе нашым дактарам ацаніць увесь комплекс праблем пацыента, аказаць дапамогу ў лячэнні і пратэзаванні зубоў, лячэнні захворванняў дзясны, эстэтычным аднаўленні і прафілактыцы.

Лекар, які адказвае за стаматалагічнае здароўе пацыента ў цэлым, а не за асобныя ўчасткі, лепш разумее ўзаемазвязанасць праблем, прапануе аб'ёмны план іх рашэнні і, нарэшце, персанальна адказвае за якасць лячэння.

Давяраючы сваё стаматалагічнае здароўе нам, Вы маеце магчымасць:

  • вырашыць праблемы лячэння зубоў і дзяснаў, пратэзавання, эстэтыкі ўсмешкі ў аднаго лекара;
  • выключыць страты часу на пошукі і наведванні розных спецыялістаў;
  • атрымаць персанальныя рэпутацыйныя гарантыйныя абавязацельствы вашага лекара;
  • выпрацаваць індывідуальную праграму прафілактычных і падтрымліваючых мерапрыемстваў.

Я раю ўсім пераходзіць на новы ўзровень стаматалогіі: перастаць «латаць дзіркі» і пачаць кіраваць сваім здароўем.

(17) 236-70-04
(29) 933-90-97
(33) 696-90-97

Адрас: г. Мінск, вул. Смалячкова 4, офіс 42

Графік прыёму:
Пн—Пт: з 09.00 да 20.00
Сб—Нд: па папярэднім запісе

УНП 192253037

Валянціна Скібенка, стаматолаг-артадонт стаматалогіі «УмкаБелМед», стаж больш за 30 гадоў, umkastom.com

Напэўна, кожны ведае, што зубныя шчоткі неабходна мяняць раз на пару месяцаў, але не ўсе ведаюць, як абраць добрую зубную шчотку. Купля зубной шчоткі — справа не гэтакая простая, як на першы погляд можа падацца. Я хачу расказаць пра незвычайныя шчоткі CURAPROX, якія рэкамендуе наша стаматалогія.

Гэтыя шчоткі прадаюцца толькі ў стаматалогіях. Паколькі яны распрацаваныя менавіта стаматолагамі, у іх няма ніякіх маркетынгавых дробязяў накшталт прагумаваных элементаў у ручцы або незразумелых зрэзаў на галоўцы. Яны маюць звычайную прамую форму і вонкава могуць прыцягнуць хіба што яркімі колерамі.

Аднак, нягледзячы на сваю простасць, дзякуючы таму, што шчоткі CURAPROX зробленыя стаматолагамі, пры іх распрацоўцы спецыялісты не ставілі галоўнай мэтай зніжэнне цаны і дасягнення аптымальных суадносінаў «цана-якасць».

На першым месцы была менавіта якасць — такая, каб стаматолагі, не задумваючыся, раілі такія зубныя шчоткі сваім пацыентам. Аднак у выніку цана атрымалася цалкам дэмакратычнай, асабліва калі ўлічыць, што шчоткі CURAPROX адносяцца да прэміум-сегмента.

Адметнай асаблівасцю зубных шчотак CURAPROX з'яўляецца іх неймаверная мяккасць, што выключае траўмаванне эмалі зубоў і дзяснаў, а таксама высокая канцэнтрацыя шчацінак: на адной галоўцы іх можа быць 5460, а ў некаторых мадэлях — да 12 тысяч! Для параўнання, у звычайных шчотках знаходзіцца ў сярэднім 800 шчацінак.

Самі шчацінкі зробленыя з паліэстэру — матэрыялу, які не ўцягвае вільгаць, за кошт чаго шчоткі хутка сохнуць, што перашкаджае размнажэнню бактэрый. Мяняць іх неабходна, як і звычайныя, раз на 2—3 месяцы.

Шчоткі CURAPROX вырабляюцца для розных катэгорый людзей. Стандартныя шчоткі бываюць трох узроўняў мяккасці. Таксама ёсць шчоткі для тых, хто носіць брэкеты: у іх ёсць спецыяльнае паглыбленне ў цэнтры. Ёсць так званыя «монапучкі» — спецыяльныя шчоткі для таго, каб прачысціць усе прамежкі паміж зубамі і месцы злучэння зубоў і дзяснаў, бо менавіта ў гэтых месцах назапашваецца больш за ўсё налёту. Ёсць таксама шчоткі для дзяцей розных узростаў. А самымі мяккімі з'яўляюцца «хірургічныя», якія амаль не адчуваюцца пры выкарыстанні. Яны могуць быць карысныя тым, каму нядаўна выдалілі зуб або ўсталявалі зубны імплант. Такім чынам, такія шчоткі выкарыстоўваюцца для месцаў, якія ні ў якім разе нельга траўмаваць.

Такім чынам, можна вылучыць пяць галоўных пераваг зубных шчотак CURAPROX:

  • вырабленыя ў Швейцарыі, што гарантуе высокую якасць;
  • распрацаваныя стаматолагамі;
  • маюць вялікую колькасць найтанчэйшых шчацінак;
  • абсалютна атраўматычныя;
  • шчацінкі зробленыя з паліэстэру — матэрыялу, які не ўцягвае вільгаць.

Дарэчы, пад гандлёвай маркай CURAPROX вырабляюцца таксама розныя зубныя пасты, некаторыя з якіх настолькі вырабленыя з натуральных кампанентаў, што іх нават можна глытаць.

(17) 290-70-80
(44) 797-70-80
(29) 755-01-60

Адрас: г. Мінск, пр. Машэрава, д. 9, каб. 106

Графік працы: пн-сб з 09:00 да 20:00

УНП 191618980

* Артыкул публікуецца на правах рэкламы

Каментары

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

На Балі турыстам забаранілі катацца на сланах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць