Грамадства33

Патэнцыйна расстрэльная справа: каб даведацца, дзе кампаньён схаваў наркотыкі, давялося яго забіць

Сквапнасць 29-гадовага беларуса прывяла яго на лаву падсудных, прычым судзяць яго адразу за забойства і за выраб і распаўсюд наркотыкаў. Ці ўдалося даведацца пра месца схову?

Ілюстрацыйнае фота

Гісторыя пачалася 4 красавіка 2022 года, калі ў міліцыю пазваніла жыхарка вёскі Бярозаўшчына Барысаўскага раёну і паведаміла пра мужчыну з нажом у руках, які стукаўся ў акно яе дома.

Як пазней высветлілася, мужчыну, якога завуць Сердар Мухамедаў, разам з сябрам Аляксеем Шуляком у вёску прывёз Ігар Шылейка — гэта і ёсць галоўны фігурант справы. Усіх іх аб'ядноўвала справа — распаўсюд наркотыкаў. Нагодай для паездкі стаў падзел атрыманых ад бізнэсу грошай.

Прапусціўшы гасцей у дом, Шылейка зʼехаў. А ў доме Шуляка і Мухамедава сустрэлі двое мужчын у масках. Пачалася бойка, у выніку якой Шуляк быў забіты. Мухамедава выратавала тое, што ён страціў прытомнасць. Калі мужчына прыйшоў у сябе, то злачынцаў у хаце не было. Узяўшы на ўсялякі выпадак нож, збіты Мухамедаў выйшаў на вуліцу і пайшоў шукаць дапамогі.

Як высветлілася падчас следства, Шылейка і Шуляк пазнаёміліся ў адной з падмаскоўных вёсак, дзе была наладжана вытворчасць метылэфедрону.

Частку прадукцыі мужчыны прысабечвалі, каб пасля прадаваць. Калі расійская паліцыя ліквідавала «мінізавод», мужчыны, надзяліўшы паміж сабою накрадзенае, выехалі ў Беларусь і працягнулі працаваць на той жа наркамаркет у якасці курʼераў.

Як вынікае з матэрыялаў справы, спачатку кампаньёны прадавалі партыю наркотыкаў, якую меў пры сабе Шылейка. Другая частка чакала сваёй чаргі і была схаваная. Месца ведаў толькі Шуляк.

Паколькі кампаньён не хацеў дзяліцца інфармацыяй, Шылейка вырашыў выпытаць сілаю. За дапамогай ён звярнуўся да трох іншых работнікаў наркамаркету. Праз знаёмага таксіста быў арандаваны дом у вёсцы, у які планавалася заманіць Шуляка. Пасля атрымання неабходнай інфармацыі, як сцвярджаюць следчыя, мужчыну планавалася забіць. Пасля гэтага ўсе ўдзельнікі справы павінны былі вылецець у Казахстан.

Паспяховай рэалізацыі планаў перашкодзіў Мухамедаў, які ўвязаўся за Шуляком. У выніку, калі на іх напалі незнаёмыя, мужчыны аказалі супраціў. Нападнікі так і не даведаліся, дзе Шуляк схаваў наркотыкі.

Як падлічылі эксперты, мужчыне было нанесена 57 траўмаў рознай ступені цяжкасці. Але памёр ён ад удушэння. На целе Мухамедава было выяўлена не менш за 12 траўмаў.

Пасля няўдалай аперацыі Шылейка разам з двума сваімі памагатымі зʼехаў у Расію. Праз некалькі дзён іх усіх арыштавалі на здымнай кватэры ў прыгарадзе Масквы.

Цяпер, як паведамляе «СБ. Беларусь сегодня», справу разглядае Мінскі абласны суд. Шылейку выстаўлена абвінавачанне ў вырабе і распаўсюдзе наркатычных рэчываў, а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы забойства. Максімальна магчымае пакаранне па гэтых артыкулах — расстрэл.

Чытайце яшчэ:

Жыхара Наваполацка, які зарэзаў жонку на вачах у дзяцей, прызналі неадэкватным

У Італіі асуджанага на 30 гадоў забойцу адпусцілі ў пачатку тэрміна «з-за дрэннага харчавання» ў турме

Паліцыя Нідэрландаў затрымала 57-гадовага беларуса па падазрэнні ў забойстве іншага беларуса

Каментары3

  • bhagawan
    04.12.2023
    dalej budzie tolki horš, kali maskali nie syjduć z biełarusi.
  • Валянцін
    04.12.2023
    Шкада што не раскрыта як менавіта з імі звязаныя Брыштэль і бабруйскія спорцікі
  • Зброя.
    04.12.2023
    bhagawan, а яны што самi сыдуць?

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?15

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі дыпламат назваў чатыры асноўныя складнікі прагрэсу. ЕС саступае ЗША і Кітаю па трох з іх8

Калі запусцяць новую дарогу ў Калядзічы і Гатава? З’явіліся навіны

Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 года. Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў5

Герман Грэф назваў пытанне, якое хвалюе ўсіх расіян — як мага хутчэйшае сканчэнне ваенных дзеянняў6

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду1

У Ратамцы растлумачылі, чаму ўладальнікам коней не працягнулі дамовы3

«Мая пазіцыя адносна сілавікоў пасля перамогі простая». Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць41

Калеснікава расказала пра сустрэчу з дыпламатам, які ўдзельнічаў у вызваленні палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?15

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць