Вайна

Азербайджан пачаў вырабляць снарады для Украіны — медыя

Частка боепрыпасаў для ўкраінскай арміі, верагодна, вырабляецца на тэрыторыі Азербайджана. Інфармацыю пра пачатак гэтай вытворчасці распаўсюдзілі тэлеканал RTVI і вайсковыя блогеры.

Раман Бачкала ў цэху па вытворчасці боепрыпасаў для Украіны

Напярэдадні ўкраінскі вайсковы журналіст Раман Бачкала апублікаваў у сваім канале фатаграфіі і відэа з вытворчасці снарадаў дыяметрам 122 мм для гаўбіц Д-30. Бачкала адзначыў, што боепрыпасы вырабляюцца «ў адной з краін-партнёраў», не ўдакладніўшы, у якой менавіта.

На адной з фатаграфій RTVI выявіў шыльду з лагатыпам кампаніі Palladium Defence and Security Solutions, заснаванай у 2014 годзе. Офіс кампаніі размешчаны ў Баку.

Нягледзячы на тое, што гэтая кампанія не звязаная з Міністэрствам абароннай прамысловасці Азербайджана, яна рэгулярна выйгравала тэндэры ад мясцовых МУС, Асобай службы дзяржаўнай аховы і Пенітэнцыярнай службы Мінюста.

Кампанія Palladium Defence and Security Solutions LLC, аднак, аспрэчыла інфармацыю, што вырабляе снарады для Украіны. Пра гэта прэс-служба кампаніі заявіла ў каментары РБК.

«Кампанія Palladium хоча засведчыць, што фота і відэа, на якіх нібыта намаляваная вытворчасць снарадаў 122 мм для Украіны, распаўсюджаныя ў СМІ і сацыяльных сетках, не маюць ніякага дачынення да нашай кампаніі», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў, што з-за вайны ў Ізраілі скараціліся пастаўкі артылерыйскіх снарадаў ва Украіну

Заходнія эксперты заклікалі перайсці да «доўгатэрміновай стратэгіі стрымлівання Расіі». «Цярплівай, але цвёрдай»

Германія вырашыла падвоіць ваенную дапамогу Украіне

Каментары

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Усе навіны →
Усе навіны

Жахлівыя ФОТА з Часавага Яру. Так выглядае гэты горад, за які цяпер ідуць баі5

У Буда-Кашалёве міліцыя страляла па мужчыне з нажом

У Мюнхене мужчына завабіў беларуса дахаты і спрабаваў яго згвалтаваць14

Міністр абароны Польшчы назваў мігрантаў на мяжы «ордамі бандытаў»7

Зборная Украіны пакідае чэмпіянат Еўропы, марна даўшы бой Бельгіі1

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін5

На матчы Украіны і Бельгіі заўзятары разгарнулі банер з фотаздымкамі загінулых вайскоўцаў ВІДЭА6

Дэталі звальнення былога пасла ў Германіі, які пайшоў з жыцця ў 48 гадоў9

На Гомельшчыне адзначаецца ўспышка пнеўманій у дзяцей. Улады ўжо не могуць гэта ігнараваць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Галоўнае
Усе навіны →