Грамадства1

«Гэта быў парок несумяшчальны з жыццём». Беларускія дактары правялі ўнікальную аперацыю немаўлятку

Упершыню ў краіне нованароджанаму малому з прыроджаным працяглым крытычным стэнозам трахеі была выкананая слайд-пластыка з падключэннем ЭКМА (Экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі).

Фота: Мінздароўя

Гэта паталогія развіцця несумяшчальная з жыццём. Па словах галоўнага пазаштатнага дзіцячага кардыяхірурга Міністэрства здароўя, дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанціна Драздоўскага, дзяўчынка з прыроджаным парокам на 11-я суткі, як толькі гэта стала магчыма, была пераведзена ў РНПЦ, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

«Пры выкананні трахеабранхаскапіі ў дзяўчынкі быў дыягнаставаны крытычны працяглы стэноз трахеі на фоне поўных кольцаў трахеі. Спецыялісты выставілі дыягназ: працяглы крытычны стэноз трахеі, поўныя кольцы трахеі, расколіна мяккага і цвёрдага паднябенняў, дэфект міжстраўнікавай перагародкі, прыроджаная пнеўманія», — распавёў Канстанцін Драздоўскі.

Улічваючы працягласць стэнозу з крытычным звужэннем прасвету, немагчымасць інтубацыі трахеі і паўнавартаснай вентыляцыі лёгкіх, несумяшчальнасць дадзенага пароку з жыццём, патрабавалася тэрміновая хірургічная карэкцыя пароку па жыццёвых паказаннях.

17 лістапада на 14-ы дзень жыцця пацыента дактары-кардыяхірургі Юрый Ліннік і Андрэй Запалянскі выканалі аперацыю, якая доўжылася больш за шэсць гадзін.

Пасляаперацыйны перыяд працякае гладка. Зараз пацыентка дыхае самастойна, набірае масу цела, рыхтуецца да пераводу на наступны этап выходжвання ў РНПЦ «Маці і дзіця».

Вага дзіцяці на момант аперацыі была ўсяго 1950 г. Па даных замежнай літаратуры, маса цела пацыентаў, якім выконвалася такое ўмяшанне, складала не менш за 2500 г.

Каментары1

  • EMIL
    08.12.2023
    ПОРОК

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»5

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка знялася з Уімблдона3

«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 16

«Макрон кінуў Францыю пад аўтобус». Што піша прэса пра выбары ў Францыі і іх першыя вынікі8

На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы8

«Дазволілі пакінуць толькі адну цыгарэту». На латвійскай мяжы беларусаў прымушаюць выкідаць алкаголь, каструлі і не толькі22

Памёр мастак-графік Леанід Дзягілеў1

У Варшаве адкрыўся той самы бар «Банки-бутылки». Што атрымалася?6

«Вакол было каля 40 дзяцей. Добра, нікога не забіла». У Гомелі на людзей, якія адпачывалі ў парку, упала дрэва2

Палітвязня, якога падманам выцягнулі ў Беларусь, хочуць перавесці на турэмны рэжым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»5

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

Галоўнае
Усе навіны →