Свет9

Bild апублікавала новую карту «планаў Пуціна наконт Украіны»

Расійскія ўлады збіраюцца зацягнуць вайну як мінімум да 2026 года, піша нямецкае выданне Bild са спасылкай на свае крыніцы ў разведцы.

Пуцін разлічвае на зніжэнне падтрымкі Украіны з боку Захаду. Акрамя таго, расійскія ўлады плануюць імітаваць імкненне перамоваў, але напраўду Крэмль не збіраецца дамаўляцца з украінскім кіраўніцтвам і распрацоўвае новы сярэднетэрміновы план вайны, аналізуе артыкул Бі-бі-сі — Украіна.

Нямецкае выданне апісала яго так:

  • Да канца 2024 года цалкам захапіць Данецкую і Луганскую вобласці і дайсці да ракі Аскол у Харкаўскай вобласці.
  • Да канца 2026 года дайсці да Дняпра, захапіўшы значную частку Запарожскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцей, у тым ліку Харкаў, Дняпро і Запарожжа.

«Усе ўсходнія тэрыторыі злева ад Дняпра РФ плануе захапіць на працягу трох гадоў, — заявіла крыніца Bild. — Пасля чаго рака стане новай лініяй фронту».

Цяпер Расія кантралюе каля паловы Данецкай і 95% Луганскай абласцей. Буйныя гарады, такія як Краматорск, Славянск і Пакроўск, застаюцца пад кантролем Украіны. У Крамлі чакаюць, што да канца 2024 года сітуацыя зменіцца.

Паводле тых жа звестак, на поўдні Украіны Расія мае даволі нізкія амбіцыі.

На Херсонскім кірунку плануецца ўтрымліваць абарону па Дняпры, не наступаючы на правы бераг на Херсон або Адэсу, піша Bild, адзначаючы, што адзіны клопат Масквы тут: не дапусціць прасоўвання Украіны ў Крым.

Паводле звестак разведкі, расійскі план грунтуецца, між іншым, на здагадках, што расійская вайсковая эканоміка будзе расці і будзе больш эфектыўнай.

Пуцін гатовы штогод губляць ва Украіне да 100 тысяч вайскоўцаў. Ён таксама разлічвае, што ў ЗША да ўлады прыйдзе прэзідэнт, які рэзка скароціць або цалкам спыніць ваенную падтрымку Украіны.

Акрамя таго, паводле апошніх разведданых, Расія не бачыць рознагалоссяў паміж перамовамі з Украінай і наступным вайсковым прасоўваннем.

«Як і ў 2015 годзе, Крэмль спадзяецца на фіктыўныя перамовы», — папярэджвае аўтар артыкула са спасылкай на сваю крыніцу.

Ён нагадвае, што тады Пуцін дамаўляўся пра «мір» з Ангелай Меркель у Мінску, а ў гэты час ягонае войска захапіла дзесяць вёсак і стратэгічна важны горад Дэбальцава.

«Калі ўкраінцы не будуць атрымліваць зброю і боепрыпасы ад Захаду, расейцы змогуць рэалізаваць свае надзвычай амбіцыйныя мэты», — пацвердзіў Bild італьянскі вайсковы эксперт Томас Тайнер.

Ён нагадаў, што Расія ніколі не адхілялася ад свайго першапачатковага плана ўзяцця пад кантроль значнай часткі Украіны.

Нямецкі вайсковы эксперт Ніка Ланге таксама ўпэўнены, што вайсковая мэта Расіі палягае ў тым, каб прасунуцца далей і ў доўгатэрміновай перспектыве захапіць вялікія часткі Украіны.

«Спыніць гэты план украінцы змогуць толькі пры ўмове бесперабойнай пастаўкі зброі», — падкрэслівае ён.

Мірныя прапановы — толькі імітацыя

Аўтар артыкула нагадвае, што літаральна на выходных прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава заклікала Украіну «прызнаць новыя тэрытарыяльныя рэаліі», спыніць баявыя дзеянні і «сысці з расейскіх тэрыторый».

Гэта азначае адмову ад тысяч квадратных кіламетраў украінскіх зямель, якія, згодна з расійскай інтэрпрэтацыяй, цяпер належаць Расеі пасля незаконнай анексіі мінулай восенню.

Але новыя звесткі разведкі паказваюць, што пуцінская «прага новых зямель» выходзіць далёка за межы гэтых пяці рэгіёнаў. Такім чынам, словы Захаравай былі толькі хітрым крокам, закліканым паабяцаць Украіне і Захаду «спыненне баявых дзеянняў» пасля задавальнення гэтых тэрытарыяльных прэтэнзій РФ, рэзюмуе выданне.

14 снежня на прэс-канферэнцыі і прамой лініі прэзідэнт Расіі назваў Адэсу расійскім горадам. Таксама Пуцін падкрэсліў, што паўднёвы ўсход украінскіх тэрыторый заўсёды быў прарасійскім і ні Крым, ні Прычарнамор'е не маюць дачынення да Украіны.

У пачатку снежня 2021 года Bild апублікаваў карту будучага расійскага ўварвання ва Украіну

Каментары9

  • Янка
    15.12.2023
    Василь, пакуль што Расея ўпэўнена ідзе па нейкаму гібрыду з шляхоў Расейскай імперыі пад час WW1 і СССР пад час афганскай вайны. Запас інэрцыі набліжаецца да сканчэння. Ужо былі Прыгожын, яічны крызіс (цымес у тым, што кура і яйкі - найтаннейшы бялок жывёльнага паходжання для найбяднейшых групаў насельніцтва), пратэсты жонак мабілізаваных супраць адсутнасці ратацыі (а яе ня можа быць бо пуцін ня можа дазволіць масавага вяртання ў тыл здаровых людзей з баявым досведам), зацверджаны залімітавы ваенны бюджэт у памеры 40% бюджэтных выдаткаў. Наперадзе - беспрецэдэнты іпацечны крызіс, які можа абваліць будаўнічую галіну і нават банкаўскую сістэму. Бо слабаліквіднае золата пад санкцыямі, а рэзервы ў юанях - гэта каласальная залежнасць ад Кітая (у якім справы таксама не айс) і немагчымасць ураду бараніць расейскіх вытворцаў ад кітайскіх канкурэнтаў. Дарэчы, да Беларусі гэта ўсё таксама тычыцца, няхай і з улікам мясцовых асабістасцей. Па сутнасці - нафтавыя кошты, гэта адзінае, што яшчэ не дае Расеі разбурыцца, як гэта адбылося з СССР. Але сланцавая нафта зноў вяртаецца на рынак, таму дамоваў АПЕК+ не будзе. Няўстойлівасць будзе ўзрастаць, і колькасць патэнцыйных трыгераў разбурэння будзе толькі павялічвацца.
  • 12345
    15.12.2023
    Василь, сначала верните чужое: Карелию финнам, Итуруп и Кунашир японцам, Кёнигсберг немцам, Дальни Восток китайцам а Смоленск беларусам.
  • Колун
    15.12.2023
    Василь, Василь, об этот «колун» твоя гнилая россия и расколится. А ты давай, бери пакет, ползи в окоп.

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод у Цвярской вобласці Расіі

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу3

У Віцебску запусцілі танцуючыя фантаны1

ІП хочуць забараніць займацца любой адукацыйнай дзейнасцю 

Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю1

Краіны ЕС узгаднілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб закрыць самую вялікую шчыліну супраць Расіі4

Ноччу Грузія святкавала гістарычны выхад зборнай у плэй-оф Еўра ВІДЭА

У Балівіі вайскоўцы здзейснілі спробу перавароту. Прэзідэнт выйшаў да іх1

Галкіпер зборнай Грузіі — найлепшы брамнік групавога этапу Еўра-2024 па колькасці сэйваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Галоўнае
Усе навіны →