Усяго патроху55

10 самых папулярных беларускіх ютуб-каналаў. Пра некаторыя вы дакладна не чулі

Тэлеграм-канал «Youtube Беларусі» склаў топ беларускіх каналаў 2023 года па праглядах. У першай дзясятцы ёсць тыя, пра якія вы маглі не чуць — расказваем пра іх падрабязней.

Фота: скрыны з каналаў «Дикий лось» і «ЗАРАЗ»

Усе 50 самых папулярных каналаў, якія ўключылі ў топ, разам набралі ў 2023-м 2,5 мільярда праглядаў. Сярод лідараў ёсць каналы розных жанраў: гэта і медыя (напрыклад, NEXTA Live, БЕЛСАТ NEWS, Onliner), і забаўляльныя («Овощевоз», «Слава Комиссаренко», «Лонгплей»), каналы з дзіцячым і фітнэс-кантэнтам, музыка, відэа навуковага зместу і не толькі.

Аўтары спісу таксама называюць самыя хуткарослыя каналы рэйтынгу. Сярод іх, дарэчы, канал Наша Ніва NEWS — рост у 5,7 раза.

А топ-10 рэйтынгу выглядае так:

Расказваем пра каналы, якія могуць быць вам незнаёмымі.

@vibebelarus Гэтых беларускіх ютубераў вы маглі і не ведаць! Каго глядзіце? #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #минск #менск ♬ Lovely Fire in Another Love - Gabriel Albuquerqüe

ЗАРАЗ (900 мільёнаў праглядаў за год)

З вялікім адрывам у рэйтынгу лідзіруе канал «ЗАРАЗ» (1,69 мільёна падпісантаў) ад блогера Мікіты Кавалеўскага. Хлопец робіць пазнавальны кантэнт: відэа з фактамі пра розныя краіны, вядомых асобаў і феномены. 

Некалькі месяцаў таму Мікіта паспрабаваў выжыванне ў Еўрасаюзе на 1 цэнт у суткі — насамрэч хлопец меў у сябе значна большыя сродкі, якія здабываў розным чынам падчас чэленджа. А ў канцы снежня ў Мікіты выйшла відэа пад назвай «Я з'ехаў у самы свабодны горад Расіі». Такім аказаўся горад Свабодны ў Амурскай вобласці, дзе Мікіта дакрануўся да класічнай расійскай глыбінкі — 30 градусаў марозу, савецкая архітэктура і непаўторны рэгіянальны сэрвіс.

perpetuumworld (270 мільёнаў праглядаў)

На другой пазіцыі ў спісе размясціўся канал з аглядамі гульняў — у perpetuumworld 3,64 мільёна падпісчыкаў. Выглядае, што ў Аляксандра, вядучага на perpetuumworld, няма пераваг у жанрах гульняў — ён бярэцца за ўсё: выжывае ў свеце зомбі з Arizona Sunshine 2, грае ў гастраэнтэролага ў Revenge Of The Colon і захоплівае старажытную Еўропу ў Shieldwall.

Відэа на канале выходзяць не радзей за тыдзень-два, а то і кожны дзень. 

Дикий Лось (129,6 мільёна праглядаў)

Чацвёртае месца ў топе займае канал бабруйскага ратавальніка. Яўген Лось мае 20-гадовы стаж у трэніроўках (аддае перавагу варкауту і калістэніцы), два рэкорды, зарэгістраваныя ў Кнізе рэкордаў Гінэса, і багата чэмпіёнстваў краіны па вулічным варкауце.

Свой канал Яўген заснаваў яшчэ 13 гадоў таму. На гэтай старонцы ён выкладае відэа з трэніроўкамі для розных зон ці на ўсё цела, а раней яшчэ і рабіў чэленджы — напрыклад, з падцягваннямі ці працай на турніку. А нядаўна паказаў, як пажарныя адціскаюцца на брусах — 132 тысячы праглядаў!

Антон Маляр (75,8 мільёна праглядаў)

Пятае месца ў рэйтынгу займае канал пра машыны з 725 тысячамі падпісчыкаў. Збольшага блогер Антон расказвае пра тое, як ён фарбуе і пераварвае машыны, закранае і іншыя аўтамабільныя тэмы: напрыклад, як выдаліць іржу ўнізе дзвярэй, ці паказвае працэс аднаўлення старых машын. 

Ролікі з рэстаўрацыяй аўтамабіляў — адны з самых папулярных на канале. Адзначым, напрыклад, аднаўленне ўседарожніка 1982 года, які нехта выкінуў (5,3 мільёна праглядаў) ці старога BMW з 1990-х (17 мільёнаў праглядаў).

NEWTONLABS (56,5 мільёна праглядаў)

На восьмай пазіцыі ў топе размясціўся канал пра гаджэты — праўда, аўтар аддае перавагу таварам ад Apple. Ёсць відэа і для няяблычнікаў — напрыклад, ролік «100 фактаў аб Apple» на 120 тысяч праглядаў ці відэа пра топ-20 найвялікшых тэхналагічных правалаў, якія ўвайшлі ў гісторыю (663 тысячы праглядаў).

Хаця і тым, хто ўжо мае гаджэты ад Apple, тут дакладна будзе на што паглядзець. Напрыклад, прэзентацыі розных мадэляў айфонаў, параўнанне кітайскіх і арыгінальных дапаўненняў для гаджэтаў, чахлоў і кабеляў.

Цалкам топ-50 ютуб-каналаў тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Кіраўнік Apple распавёў, людзей з якімі якасцямі ён з радасцю возьме на працу

Apple выпускае навінку для багатых — акуляры змяшанай рэальнасці Vision Pro. Як яны працуюць?

«Не трэба нічога баяцца, давайце рухацца наперад». Блогерка з Асіповічаў расказвае ў тыктоку, як пад 50 гадоў рэзка змяніла жыццё і стала дальнабойніцай

Каментары5

  • Поля
    14.01.2024
    Зрабіце каліласка і з інстаграм
  • дзікі лось
    14.01.2024
    Да "дзікага ласю" стаўлюся с павагай, шкада што ён расейскамоўны.
  • Максим Дизайнер
    14.01.2024
    дзікі лось, 

    Зусим не шкада, что ты тольки беларускамоуны маунюк(лайнюк). Так табе и трэба.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць