Свет11

Бутэлька пітной вады за сотні даляраў — новы трэнд сярод багатых. За што яны плацяць?

Ці чулі вы пра рэстараны, дзе замест вытанчанага віна прапануюць элітную ваду? Такая вада абяцае нашмат больш, чым звычайная мінеральная або водаправодная — яна таксама можа пазбавіць вас сотняў даляраў. 

Некаторыя гатункі вады можна нават спалучаць з ежай, як і віно. Фота: GETTY IMAGES

Вада прэміум-класа, або рафінаваная вада, паступае з прыродных крыніц, такіх як вулканічныя пароды, ледавікі або кроплі туману. Часам яе здабываюць прама з аблокаў, піша BBC. 

Ці ёсць у вады смак?

Як і пры дэгустацыі вінаў, ёсць водныя самелье, якія ацэньваюць кожны прадукт на аснове яго мінеральнага складу, смаку і адчуванняў у роце.

«Вада — гэта не проста вада. Кожная вада адрозніваецца і мае смак», — кажа Мілін Патэль, кансультант па водах, які кіруе невялікай крамай у Лондане.

Ён праводзіць дэгустацыі для людзей, зацікаўленых у вывучэнні вады. Патэль сказаў Бі-бі-сі, што ён бярэ на сябе місію па інфармаванні людзей, асабліва маладога пакалення, аб розных відах вады і іх смаках.

«Памятаеце, у школе мы вывучалі натуральны гідралагічны цыкл — выпарэнне, кандэнсацыю і ападкі. Аднак мы прапусцілі адзін момант — рэмінералізацыю», — кажа ён.

«Такім чынам, калі дождж падае на зямлю, яна ўбірае ваду, а потым гэтая вада прасочваецца праз розныя пароды і глебы, напаўняючыся такімі мінераламі, як кальцый, магній, калій, дыяксід крэмнію і іншымі. Вось дзе вада набывае свой мінеральны смак», — дадае Патэль. 

Вада з такіх крыніц, як айсбергі або дажджы, якія не прасочваюцца натуральным шляхам праз зямлю, звычайна мае меншы ўзровень цвёрдых рэчываў у параўнанні з вадой з крыніц і калодзежаў.

Патэль мае калекцыю разнастайнай вады з усяго свету, ад вады з-пад крана да высакаякаснай вады, якая каштуе больш за 300 даляраў за бутэльку. 

«Мы даем людзям магчымасць бачыць у вадзе нешта іншае, чым вадкасць без смаку. Калі вы пачынаеце даследаваць ваду і свядома яе піць, вы можаце быць здзіўлены, колькі слоў можна выкарыстоўваць, каб апісаць яе», — кажа Патэль.

«Людзі выкарыстоўваюць такія словы, як «мяккі», «насычаны», «казытлівы», «аксамітны», «горкі», а часам і «кіслы». Я называю гэта смакам вады».

Конкурс дэгустацыі вады

Таварыства добрай вады збіраецца кожны год, аб'ядноўваючы вытворцаў якаснай вады з усяго свету — ад Бутана да Эквадора – і праводзячы міжнародныя дэгустацыйныя спаборніцтвы.

Большасць удзельнікаў штогадовага саміту — прадстаўнікі сямейных прадпрыемстваў, якія здабываюць ваду ў аддаленых раёнах.

«Спачатку дэгустацыя вады лічылася смешнай ідэяй», — кажа доктар Майкл Маша, сузаснавальнік Fine Water Society і Fine Water Academy.

«Я пачаў гэта рабіць каля 20 гадоў таму, калі мне прыйшлося кінуць піць алкаголь», — распавядае ён BBC.

«Калі віно раптоўна прыбралі, я азірнуўся вакол стала і раптам з'явілася яшчэ адна бутэлька, якую я раней не бачыў — вада. Я падумаў, што, магчыма, я мог бы выкарыстаць сваю цікаўнасць не толькі да віна, але і да вады», — сказаў ён. 

Рафінаваная вада не толькі здавальняе смагу, лічыць ён. Гэта магчымасць даследаваць, дзяліцца і атрымліваць асалоду ад чагосьці асаблівага.

Расце попыт на чыстую ваду, кажа доктар Маша, і ён лічыць, што гэта звязана з жаданнем менш ужываць алкаголь і газаваныя безалкагольныя напоі, асабліва сярод маладога пакалення, больш схільнага да здаровага ладу жыцця.

Вада і ежа

Некаторыя рэстараны ў Іспаніі ці ЗША прапануюць ваду ў меню з некаторымі стравамі.

«Цяпер я ствараю воднае меню для трохзоркавага рэстарана Michelin у ЗША. Мы плануем прадставіць ад 12 да 15 старанна адабраных відаў вады, каб дапоўніць ежу і атмасферу», — кажа доктар Маша.

«Да рыбы вам пададуць іншую ваду, чым да біфштэксу. Яна павінна мець меншую мінеральнасць, каб не перабіваць смак рыбы».

Таксама доктар Маша працуе над праектамі элітных дамоў і кватэр, дзе замест вінных склепаў будуць «пакоі з вадой».

Доктар Маша адзначае, што пітная вада таксама папулярная сярод культур, якія адмаўляюцца ад алкаголю па рэлігійных прычынах, у першую чаргу на вяселлях. Гэта таксама выдатны альтэрнатыўны падарунак, каб замяніць дарагое шампанскае, сцвярджае ён.

Каментары1

  • Рогі і капыты
    14.01.2024
    Хутка зьявяцца дэгустатары паветра і давядзецца дорага плаціць каб падыхаць. Што Бог даў кожнаву затак, дзяльцы будуць прадаваць.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →